З 11 студзеня будзе арганізавана праца новага аўтобуснага маршруту №190э ад чыгуначнага вакзала Мінска да Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра (лечкамісія) ў раёне Ждановічаў, паведамляе «Мінсктранс».
Праца маршруту арганізуецца з панядзелка па суботу з рухам аўтобусаў па вул. Бабруйскай, К. Цэткін, Ціміразева, аўтадарозе Р28, вул. Паркавай, па мясцовым праездзе да РКМЦ у прамым напрамку, а таксама па мясцовым праездзе, вул. Паркавай, пр. Пераможцаў, МКАД, аўтадарозе Р28, вул. Ціміразева, К. Цэткін, пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай у зваротным кірунку.
Каментары