Музыка4949

Скандал: удзельнікі адбору на «Еўрабачанне» патрабуюць дыскваліфікацыі ўкраінскага спевака Alekseev'а

Большасць удзельнікаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2018» гатовыя адмовіцца ад барацьбы, калі ў фінале будзе выступаць украінскі выканаўца Alekseev. Пра гэта паведаміў прадзюсар Аляксандр Слуцкі.

uznayvse.ru

Удзельнікі адбору напісалі ліст у адрас Белтэлерадыёкампаніі. У ім сцвярджаецца, што выканаўцы не падпішуць дамову «на ўдзел у фінальнай частцы нацыянальнага адбору да моманту прыняцця БТРК сумленнага і справядлівага рашэння — дыскваліфікацыі артыста Мікіты Аляксеева».

Прычына канфлікту — у рознай трактоўцы песні Forever, з якой выступае Alekseev.

Па словах Аляксандра Слуцкага, ёсць маса доказаў парушэння рэгламенту адбору. Гаворка ідзе пра наступныя выпадкі. 18 мая 2017 года на канцэрце ў Кіеве ў рамках ўсеўкраінскага тура «П'янае сонца» спявак упершыню выканаў песню «Навсегда», праўда, на рускай мове. Акрамя таго, яна прагучала 23 мая на канцэрце ў Стаўрапалі, Расія (на момант публікацыі ва «Укантакце» была даступная аматарская здымка з выступу).

На думку аўтараў ліста, Forever — гэта версія песні «Навсегда», толькі перакладзеная на англійскую, трохі перааранжыраваная і скарочаная.

Аляксандр Слуцкі прыводзіць прыклады дзвюх сітуацый, якія, на яго погляд, падобныя з цяперашняй:

«У 2015-м Аляксандр Саладуха падаў сваю заяўку на ўдзел у адным з адбораў. Да праслухоўвання высветлілася, што ён спяваў гэтую песню на нейкім канцэрце. Яго маментальна знялі з праслухоўвання. Другі прыклад — Аляксей Грос. У 2013-м яго каманда купіла ў замежных аўтараў песню, з ёй выканаўца выйшаў у фінал. Потым высветлілася, што гэтая песня ўжо гучала ў адным з адбораў у іншай краіне. Гроса адразу адхілілі ад удзелу. Чым такі асаблівы Alekseev, што ўсе заплюшчваюць вочы на ўсе яго парушэнні?».

«Мы трацім шалёныя грошы, і статыстамі быць не хочацца, — дадае Аляксандр Слуцкі. — Ніхто з нас не можа супрацьстаяць камандзе Мікіты Аляксеева. Там вельмі вялікія сродкі, вельмі вялікая фан-база. У ніводнага з беларусаў яе быць не можа».

Па словах Аляксандра Слуцкага, на дадзены момант ліст яшчэ нікім не падпісаны. Выканаўцы адправілі яго ў электронным выглядзе на адрас Белтэлерадыёкампаніі для азнаямлення. Абмяркоўваць усе спрэчныя моманты плануецца заўтра, 16 студзеня, падчас лёсавання нацыянальнага адбору. Тады ж спевакі і прадстаўнікі іх каманды плануюць прадставіць натарыяльна аформленыя доказы сваёй правасці і «мірна абмеркаваць з Белтэлерадыёкампаніяй гэты момант».

Як адзначыў Слуцкі, прэтэнзіі да выканаўца Alekseev падтрымліваюць Гюнеш, Napoli, Соф'я Лапіна, Настасся Малашкевіч, Aleh Hit і Кірыл Ермакоў.

Што да іншых удзельнікаў, то, па словах нашага суразмоўцы, група Shuma зараз знаходзіцца на канцэрце ў Кіеве, звязацца з ёй не атрымалася. Група «Радыёхваля» спачатку падтрымлівала прэтэнзіі, выкладзеныя ў лісце, але потым памяняла сваю пазіцыю. Прадзюсер групы Adagio Яўген Алейнік выйшаў з агульнага чата ў сацыяльных сетках і не патлумачыў сваю пазіцыю, а Аляксандра Ткач з'яўляецца непаўналетняй.

У каментары Tut.by піяр-менеджар і каардынатар ALEKSEEV па Беларусі Сяргей Андрыянаў адзначыў, што «песня Forever ўпершыню была выкананая 11 студзеня ў адборачным туры беларускага адбору на «Еўрабачанне», яе студыйная версія выйшла ў свет 9 студзеня 2018 года.

Песня «Назаўжды» ў дэмаверсіі была распаўсюджаная 4 верасня, студыйны арыгінал — 9 лістапада. Спрэчка ідзе наконт двух выкананняў песні пад раяльны акампанемент на канцэртах у Кіеве (18 мая) і Стаўрапалі (23 мая). Мы сцвярджаем, што гэтая версія, выкананая на гэтых канцэртах, не з'яўляецца ні па музыцы, ні па словах тым творам, які мы прадставілі для адбору на «Еўрабачанне-2018», і гэта пацвярджаюць дагаворы з рознымі аўтарамі гэтых двух твораў».

«Упэўненыя, што гэты момант можна даказаць, разабраўшы гэтыя дзве песні (раяльную канцэртную версію «Навсегда» і конкурсную Forever) па нотах і ўбачыць розніцу - дадае Андрыянаў. - Мы лічым, што далейшае разбіральніцтва па гэтых пытаннях павінна перайсці ў юрыдычную плоскасць. Разумеем, што ні Белтэлерадыёкампанія, ні EBU не дапусцяць ніякага парушэння ў рэгламенце і прымуць юрыдычна абгрунтаванае рашэнне».

На момант публікацыі Tut.by не змог атрымаць каментар прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі.

Каментары49

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам10

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча28

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць