Навука і тэхналогіі99

Штучны інтэлект упершыню абышоў чалавека ў тэсце на разуменне прачытанага

Кітайская кампанія Alibaba і амерыканская Microsoft распавялі пра тое, што іх камп'ютарныя праграмы абагналі людзей у тэстах на разуменне прачытанага, перадае Bloomberg.

Паводле даных агенцтва, тэст распрацаваны Стэнфардскім універсітэтам, з'яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных спосабаў ацэнкі навыкаў машыны разумець прачытанае. Ён уключае ў сябе больш за 100 тыс. пытанняў, заснаваных на 500 артыкулах з анлайн-энцыклапедыі «Вікіпедыя». Тэст дапамагае вызначыць, ці здольныя машыны апрацоўваць вялікія масівы інфармацыі і даваць дакладныя адказы на пастаўленыя пытанні.

Па выніках даследавання паказчык штучнага інтэлекту склаў 82,4 бала, а вынік людзей апынуўся на адзнацы 82,3.

У Alibaba заявілі, што гэта першы выпадак, калі машына змагла абыйсці чалавека ў падобным выпрабаванні. Зрабіць гэта ўдалося і штучнаму інтэлекту, распрацаванаму амерыканскай кампаніяй Microsoft — ён набраў у тэсце 82,7 бала.

Чытайце таксама: Наступная рэвалюцыя ў інфарматыцы — нейронныя сеткі. Камп'ютар будзе не праграмавацца, а вучыцца

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам10

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча28

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыню Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць