Грамадства1313

У Сухараве не хапае дзяцей да трох год у беларускамоўную групу

У рэдакцыю звярнулася мінчанка Таццяна Казлоўская. Яе старэйшая дачка ўжо ходзіць у садок, малодшая — толькі рыхтуецца. Маці два разы на тыдзень водзіць яе на заняткі па развіцці ў беларускамоўную групку ў Сухараве. Але там агулам тры чалавекі — гэта вельмі мала.

На беларускамоўных занятках «Казачны завулак». Фота det-kv.by.

«У Мінску цяпер амаль няма заняткаў па-беларуску для маленькіх дзяцей да трох год. Наколькі я ведаю, ёсць толькі на Уруччы, і вось нядаўна адкрыліся ў дзіцячым клубе ў Сухараве. Але вельмі складана набраць групу. Калі на рускамоўныя заняткі дзеці ходзяць з бліжэйшых дамоў, то на беларускамоўныя трэба збіраць з усяго Сухарава. Заняткі пачаліся ў лістападзе, але дзетак сабралася толькі трое. Мы баімся, што калі група не пашырыцца, то заняткі хутка закрыюць», — тлумачыць маладая маці.

Цяпер у клубе працуе толькі адна беларускамоўная групка — для дзяцей да трох год. Але калі будзе шмат ахвотных, то адкрыюць і яшчэ адну — для дзяцей ад трох да чатырох з паловай год.

На занятках дзеці займаюцца творчасцю, пашырэннем кругагляду, напрыклад, вучаць назвы машын, дрэваў, спяваюць беларускія песні. Праграма залежыць ад узросту. Больш дарослыя дзеткі, напрыклад, вучаць літары, лічбы. Сустрэчы адбываюцца два разы на тыдзень і доўжацца 45 хвілін.

Фота det-kv.by.

«Мы шукаем не веды, а найперш беларускамоўнае асяроддзе і сацыялізацыю. Мае дзеці ўспрымаюць беларускую мову як дамашнюю. Маўляў, у сям’і размаўляюць па-беларуску, а ўсе астатнія — па-руску, — тлумачыць Таццяна. — У нас быў негатыўны досвед са старэйшай дачкой, якая паўтара года хадзіла ў беларускамоўную групку ў садку, але вельмі ўмоўна беларускамоўную. Большасць дзяцей там былі рускамоўныя. Толькі адна выхавальніца размаўляла на чыстай беларускай мове, але яна сышла ў дэкрэт.

У выніку мы забралі дачку з таго сада і перавялі ў рускамоўны садок. Малодшая таксама туды пойдзе. Мне б хацелася даць хоць нейкае беларускамоўнае асяроддзе дзецям, каб беларуская мова не ўспрымалася як тая, на якой гавораць толькі бацькі. Плюс гэта падрыхтоўка да сада і пэўная сацыялізацыя. Я шмат займаюся з дзецьмі дома, але ж там не трэба слухацца выхавальніцу і камунікаваць з іншымі дзецьмі».

Далучыцца да беларускамоўнай групы ў Сухараве

Фота det-kv.by.

Чытайце таксама:

Мінчанка стварыла чат для бацькоў, якія хочуць беларускамоўны садок

Поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускамоўнымі групамі ў Мінску

Каментары13

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць