Google і ПВТ дамовіліся аб супрацоўніцтве ў папулярызацыі беларускіх прадуктаў
Кампанія Google і Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) дамовіліся сумесна папулярызаваць прадуктовыя кампаніі-рэзідэнты парка, перадае БЕЛТА.

Фота: park.by
На сустрэчы дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага з рэгіянальным менеджарам Google Гетцам Трылхаасам абмяркоўвалася падтрымка і папулярызацыя беларускіх кампаній, а таксама развіццё стартапаў.
Прадстаўнікі амерыканскае карпарацыі падзяліліся новымі метадамі пошуку рынкаў за межамі краіны.
Каментары