Свет11

Спецдакладчыкам ААН па Беларусі будзе палітолаг Анаіс Марын

Анаіс Марын, фота n-europe.eu

Новым спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі, хутчэй за ўсё, стане Анаіс Марын. Яе кандыдатуру рэкамендаваў на гэтую пасаду старшыня Рады па правах чалавека ААН Войслаў Шуц.

Марын заменіць на пасадзе спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харасці. Канчатковае рашэнне будзе прынятае 28 верасня — у апошні дзень 39-й сесіі Рады па правах чалавека ААН, што праходзіць у Жэневе.

Мандат спецдакладчыка па Беларусі быў заснаваны СПЧ ААН у ліпені 2012 года, а затым штогод падаўжаўся. Спецдакладчык рэгулярна рыхтуе справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прадстаўляючы іх Радзе ААН па правах чалавека і Генеральнай Асамблеі ААН. Беларускія ўлады мандат спецдакладчыка не прызнаюць і адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з ім.

Пяць фактаў пра Анаіс Марын

1. Разумее беларускую мову і ўмее чытаць па-беларуску

Анаіс Марын нарадзілася ў 1977 годзе. Палітолаг, спецыялізуецца на міжнародных адносінах. Супрацоўнічала з Фінскім інстытутам міжнародных адносін. Акрамя беларускай мовы, якую разумее і на якой умее чытаць, свабодна валодае французскай, англійскай і рускай мовамі.

2. Была ў спісе неўязных у Беларусь

3. Выступала за прадаўжэнне санкцый ЕС ў дачыненні да Беларусі

Анаіс Марын настойвала на прадаўжэнні санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі да таго моманту, пакуль Беларусі не выканае ўсе патрабаванні ЕС. У той жа час лічыла, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі не даюць належнага эфекту, а таксама была перакананая, што беларускія ўлады ніколі не пойдуць на рэабілітацыю палітзняволеных. Так ці інакш, у 2016 годзе большасць санкцыйных мер былі прыпыненыя.

4. Лічыла, што Беларусі не месца ва «Усходнім партнёрстве»

Марын сцвярджала, што Беларусь была ўключаная ў праграму «Усходняе партнёрства» беспадстаўна — толькі праз асабістыя амбіцыі асобных еўрапейскіх чыноўнікаў. Адначасова Анаіс Марын сцвярджала, што ў ЕС няма канкрэтнай праграмы развіцця адносін з Беларуссю.

5. Упэўненая, што ў ЕС няма палітыкаў, якія насамрэч разбіраюцца ў «беларускім пытанні»

Анаіс Марын выступала за «дэпалітызацыю адносін» з Беларуссю. Яна сцвярджала, што ў Еўрасаюзе няма палітыкаў, якія разумеюць, што насамрэч адбываецца ў нашай краіне. З іншага боку, беларусы ў сваёй большасці не разумеюць, чаму і навошта ЕС уводзіць свае санкцыі, і лічаць, што «ў турмах сядзяць не палітзняволеныя, а тыя, каго насамрэч недарэмна пакаралі».

«Я не кажу, што неабходна дэпалітызаваць адносіны з рэжымам, што трэба супрацоўнічаць з рэжымам. Не! Я кажу, што неабходна распачынаць трэці шлях для нармальнага супрацоўніцтва на такім узроўні, на якім і так ужо ідзе супрацоўніцтва, — казала Анаіс Марын у інтэрв’ю Еўрарадыё. — Па асобных сектарах, па пэўных тэмах супрацоўніцтва ўсё адно ідзе. Неафіцыйна асобныя краіны ЕС, на жаль, вядуць такое супрацоўніцтва, бізнес ідзе выдатна! Я кажу пра тое, што трэба гэта рабіць адкрыта, празрыста. І каб прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці маглі маніторыць тое, што адбываецца».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі14

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць, памірала яна цяжка і доўга3

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы22

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа64

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі14

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць