Эканоміка55

Перамовы па кампенсацыі падатковага манеўру заглухлі ў верасні-кастрычніку па ініцыятыве Расіі

Перамовы па падатковым манеўры скончаны, але ўсе чакаюць сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Пра гэта ў кулуарах парламента журналістам паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, піша Tut.by.

«Наша пазіцыя вынікае з таго, што ў нас вызначаны базавыя ўмовы пастаўкі і перапрацоўкі нафты пры падпісанні дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Дзве ўмовы ёсць — залічэнне ў бюджэт Беларусі вывазных мытных пошлін ад нафтапрадуктаў у памеры да 1,5 млрд даляраў і бяспошлінная пастаўка нафты ў памеры 24 млн тон. Параметры падатковага манеўру, які Расія плануе рэалізаваць з 2019 года, прадугледжвае штогод на працягу 6 гадоў зніжэнне ставак вывазных мытных пошлін на 5 працэнтных пунктаў. Адпаведна для нас будзе змяншацца сума вывазных пошлін, якая атрымліваецца бюджэтам аж да поўнай страты дадзенай крыніцы з 2025 года», — растлумачыў ён.

З улікам фарміравання для Беларусі цэны на нафту па формуле «сусветная цана мінус пошліна», цана нафты для нас будзе расці.

«Таму мы лічым, што раз умовы, якія былі вызначаны пры стварэнні ЕАЭС, пагаршацца не павінны, то кампенсацыя вызначаецца досыць проста — розніца вывазных пошлін (у параўнанні з 2018-м годам) памножаная на аб'ём нафты. Гэта памер кампенсацыі. Пры кошце бараля нафты каля 70 даляраў гэта крыху больш за 300 млн даляраў у год. Прычым сума расце — кожны год па 300 млн даляраў», — распавёў Кійко.

Усяго з улікам страт НПЗ суму Беларусь ацэньвае ў 10,8 млрд даляраў за ўвесь перыяд.

Зараз перамовы на ўзроўні Мінфінаў скончаны, сказаў Кійко.

«Чакаем сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. Мы прыклалі ўсе намаганні, каб перамовы мінфінаў былі канструктыўнымі. Пытанне пачало абмяркоўвацца яшчэ ў чэрвені, і мы да пэўнага моманту досыць канструктыўна ўзаемадзейнічалі», — удакладніў намеснік міністра.

Абмяркоўвалася два варыянты кампенсацыі, Беларусь хацела кампенсацыі праз цану нафты, Расія — за міжбюджэтны трансферт, але гэта не было прынцыповым рознагалоссем.

«Ужо ў верасні і кастрычніку па ініцыятыве расійскага боку яны спыніліся. Пытанне выйшла на ўзровень урада. Расійскі бок заблакаваў гэты працэс — мы ўрадам не змаглі прапанаваць рашэнні, якія дапамаглі б канчаткова вызначыцца з механізмам кампенсацыі», — удакладніў ён.

Прычына не ў тым, што, да прыкладу, Беларусь была супраць міжбюджэтнага трансферту, запэўніў Кійко.

Нагадаем, Беларусь і Расія абмяркоўваюць механізм кампенсацыі беларускаму боку выпадаючых даходаў з-за пачатку рэалізацыі падатковага манеўру ў нафтавай сферы. На працягу шасці гадоў глабальныя страты для Беларусі складуць каля 10 млрд даляраў. Краіне будзе складана самой кампенсаваць знікаючыя прыбыткі, заявіў намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі57

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды2

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі57

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць