Цунамі ў Інданезіі змыла музыкантаў са сцэны проста падчас выступу ВІДЭА
Сярод ахвяр у выніку цунамі ў Інданезіі апынуліся ўдзельнікі папулярнай у Інданезіі мясцовай групы Seventeen. Хвалі накрылі музыкаў і іх гледачоў проста падчас выступу ў курортным горадзе Танджунг-Лесунг.
Вядомая інданезійская акторка Дылан Сахара да гэтага часу так і не знойдзена. Жудасныя кадры стыхійнага бедства падчас канцэрта трапілі ў інтэрнет.
Inna lillahi wa inna ilaihi raji'un.
semoga kita semua selalu dalam lindungan-Nya. Aamiin.#Banten #Anyer #Selatsunda #prayforanyer pic.twitter.com/pj7tP3gdLt
Ацалелы вакаліст Seventeen Рыфан Фаджарсья паведаміў, што яго жонка, інданезійская акторка Дылан Сахара, і ўдзельнік моладзевага калектыву Эндзі Дармаван лічацца зніклымі без вестак, а двое іншых музыкаў Seventeen Аваль Пурбані і Херман Сікумбанг, а таксама іх менеджар групы Доні Сапутра памерлі.
У выніку цунамі, што абрынулася на абодва бакі Зондскага праліва ў Інданэзіі, загінулі як мінімум 168 чалавек, каля 30 чалавек лічацца зніклымі без вестак, колькасць пацярпелых больш за 700. Як перадае тэлеканал Al Jazeera са спасылкай на відавочцаў, вышыня хвалі дасягала трох метраў.
Каментары