Кіно

Мінскі планетарый пачынае год паказамі сферычнага фільма на беларускай мове

Мінскі планетарый у гэтым годзе пачне паказваць сферычныя фільмы на беларускай мове — першым прадубляваны мультфільм «Мышаняты і Месяц».

Прэм'ерны паказ фільма запланаваны на 5 і 6 студзеня, паведамілі карэспандэнту БелТА ва ўстанове.

«Беларускую гукавую дарожку падрыхтавала студыя, якая займалася стварэннем самага мультфільма. Дарэчы, гэта таксама першы беларускі фільм, створаны спецыяльна для паказу на купале. У нашым планетарыі яго прэм'ерны паказ на рускай мове адбыўся ўвосень 2017 года. За гэты час фільм быў перакладзены на англійскую, нямецкую, французскую і іншыя замежныя мовы. А цяпер беларуская публіка зможа ўбачыць яго і на беларускай мове, — патлумачыў кіраўнік Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч. —

Наступным запланаваны дубляж фільма «Мая. Назіральнікі Сусвету», ўжо рыхтуем яго ў беларускай версіі. І далей маюць намер перакладаць найбольш папулярныя фільмы».

«Мышаняты і Месяц» — гэта гісторыя прыгод двух мышанятаў Піпа і Скрыпа, якія шукалі адказ на пытанне, хто з'ядае сыр у небе,які свеціцца. Яны даведаліся, што на самай справе гэта Месяц, які нельга з'есці. Затое на ім ёсць мора без вады, кратары і яшчэ шмат цікавага. Такога, што хочацца абавязкова калі-небудзь там пабываць і пабачыць на свае вочы. А пакуль такой магчымасці няма — глядзець праз тэлескоп. Мінскі планетарый запрашае маленькіх і дарослых у займальнае падарожжа на Месяц.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць