Здарэнні44

П'яны бяспраўнік пасля ДТЗ прайшоў 10 кіламетраў з прабітай галавой: сябры яго кінулі, а выратаваў міліцыянер

На аўтадарозе Віцебск — Лёзна перавярнуўся легкавік, пасажыры кінулі параненага кіроўцу, а той прайшоў 10 кіламетраў, пакуль не ўпаў без сіл. Яго выратаваў міліцыянер, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

У міліцыю паступіла паведамленне, што ў раёне адной з вёсак у кювеце ляжыць аўтамабіль. Інспектары адправіліся на месца ДТЗ. Ужо на пад'ездзе да месца аварыі яны сустрэлі «МАЗ» дарожнікаў, якія і выявілі легкавік. Аказалася, што разам з кіроўцам ехалі два п'яныя хлопцы, якія па дарозе папрасілі падвезці іх.

Капітан міліцыі Дзмітрый Лазука звярнуў увагу на аднаго з пасажыраў. Мужчына быў запэцканы крывёю, пры гэтым бачных ран на яго целе не было. Міліцыянт спытаў, чыя гэта кроў і ці быў у іх кампаніі трэці, той, хто сядзеў за рулём машыны, якая патрапіла ў аварыю. Хлопцы сталі адмаўляць свой удзел у ДТЗ. Інспектар не паверыў ім і вырашыў знайсці кіроўцу. Міліцыянер агледзеў пакарэжаны аўтамабіль і адправіўся шукаць яго ўладальніка. Ён аб'ехаў не адзін кіламетр мясцовых дарог, а потым уважыў мужчыну, што ляжаў на дарозе. Калі міліцыянер падышоў да пацярпелага, той ужо не мог самастойна рухацца. На галаве мужчыны была крывавая рана.

Міліцыянер пасадзіў скрываўленага мужчыну ў службовы аўтамабіль і паехаў у найбліжэйшую бальніцу. Па дарозе міліцыянер размаўляў з пацярпелым, каб той не страціў прытомнасць.

Як высветлілася пазней, мужчына быў п'яны і не меў права кіравання транспартным сродкам. Пасля аварыі яго кінулі пасажыры, а сам ён вырашыў пакінуць месца ДТЗ. Пятляючы па дарогах з прабітай галавой, ён здолеў прайсці амаль 10 км, пакуль канчаткова не заблукаў і не страціў сілы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць