Музыка11

Akute прэзентавалі новы альбом: на ім шмат электронікі, новых інструментаў і нават трэк па-французску

Беларускі гурт Akute прэзентаваў свой пяты студыйны альбом, які называецца 'V'. У альбом, які магілёўскія рокеры рыхтавалі каля года, увайшлі 8 трэкаў.

У іх стварэнні ўзялі ўдзел не толькі Akute, але і іншыя выканаўцы: магілёвец Дзяніс Астапаў («Грязь») зачытаў хіп-хоп у песні «Кома», а акцёрка Мары Ле Гал агучыла французскі тэкст у кампазіцыі «Самая халодная».

Па словах музыкантаў, альбом напісаны абсалютна па-іншаму, чым усе астатнія. Ад папярэдніх пласцінка адрозніваецца наяўнасцю новых інструментаў, якія раней не выкарыстоўваліся — гэта сінтэзатары, розныя мадэрновыя гукі і класічныя электронныя інструменты.

У падтрымку альбома пройдзе тур Akute па Беларусі, які стартуе ўжо 12 красавіка ў Віцебску. Далей пачуць новы сінтэзатарны альбом у жывым выкананні змогуць Гомель, Магілёў, Мінск, Брэст і іншыя гарады.

Сачыце за анонсамі на старонках гурта ў ВК і FB.

На мінскую прэзентацыю альбома 20 красавіка квіткі можна набыць на afisha.nn.by

Віцебск, 12 красавіка — «Бітлз-клуб»
Гомель, 13 красавіка — бар «Кватэрнік»
Магілёў, 14 красавіка — CUBA night club
Мінск, 20 красавіка — клуб RE:PUBLIC
Брэст, 18 мая — Coyote

Спампаваць і паслухаць альбом можна на лічбавых пляцоўках: Google PlayApple ITunesyandex.music, Deezer.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць