Кіно33

«Працэс»: пра што новы фільм Лазніцы, які не ішоў у беларускім пракаце

Кадр з фільма «Працэс». Фота: Atoms & Void.

Прэм'ера «Працэсу» адбылася на Венецыянскім кінафестывалі. 

54-гадовы Сяргей Лазніца — украінскі рэжысёр беларускага паходжання, адзін з самых значных рэжысёраў сучаснасці. Ягоныя фільмы «Шчасце маё», «У тумане» (паводле Васіля Быкава) і «Кроткая» (паводле Дастаеўскага) траплялі ў конкурсную праграму Канскага кінафестывалю, а фільм «Данбас» (2018) адкрываў Канскую праграму «Асаблівы погляд». 

Як расказвае Лазніца, новы фільм ён рыхтаваў на базе прамовы пракурора Андрэя Вышынскага 1938 года, але наткнуўся на запіс выступу аднаго з герояў хронікі «Працэсу Прампартыі» 1930 года — аднаго з першых паказальных судоў сталінскай эпохі. Пачаў капацца ў архівах. Выявілася, што існаваў прапагандысцкі фільм «13 дзён» і захавалася хроніка судовых працэсаў — тры гадзіны відэа з запісаным на стужку гукам (гук на хроніцы тых гадоў — даволі рэдкая штука).

З трох гадзін хронікі Лазніца пакінуў дзве, прыбраўшы бракаваны матэрыял і складаныя для ўспрымання тэксты. Дні суда падзяліў інтэрмісіямі, у якіх мы бачым натоўп «абураных прадстаўнікоў грамадскасці» людзей з транспарантамі, якія пагражаюць камусьці смерцю, а камусьці — перавыкананнем плана пяцігодкі.

Хроніка фіксуе пачатак пасяджэнняў і канец, калі пад улюлюканне прысутных адзін з пракурораў патрабуе для падсудных расстрэлу.

Праз дзве гадзіны знясільваючага самабічавання падсудных, якія прызналіся ва ўсіх абвінавачваннях («падрыўная дзейнасць», «кантакты з замежнымі агентамі для падрыхтоўкі інтэрвенцыі» ды інш.), раскаяліся і папрасілі ласкі ў самага справядлівага ў свеце суда, на экране з'яўляюцца цітры: Прампартыі ніколі не існавала, увесь суд, ад пачатку і да канца, — фальшыўка, прыдуманая Сталіным і пастаўленая пракурорам Вышынскім.

Галоўнае пытанне, на якое Лазніца адказу, натуральна, не дае (і прызнаецца, што сам яго не ведае): як так выйшла, што падсудныя (яны атрымаюць хто расстрэл, хто 10 гадоў высылкі) узялі ўдзел у гэтым фарсе, чыталі па паперцы старанна выпісаныя мудрагелістыя прызнанні ў тым, чаго не рабілі, і нават адказвалі на пытанні? На допыце, дарэчы, тканіна гэтай душнай рэальнасці пачынае рвацца: адказы блытаныя і пытанні абсурдныя дашчэнту. Што не мяняе, зрэшты, выніку: пра лёсы кожнага з «падсудных» нам паведамляюць у асобных цітрах па завяршэнні фільма. І пра лёсы тых, з кім расправіліся, асвоіўшы ў поўнай меры судовую машыну, ужо праз некалькі гадоў, усім таксама добра вядома.

Вядома ж, адразу напрошваецца паралель — паміж «Працэсам» і цяперашнімі судамі ў Расіі. Пракуроры абвінавачваюць, суддзі клеплюць прысуды, публіка ўлюлюкае.

Але «Працэс» — не толькі пра гэта. Ён таксама пра смерць праўды, пра страту словамі сэнсу. Цэлых трынаццаць дзён у інтэр'ерах тэатра, з разьбянымі крэсламі на сцэне, хрустальнымі люстрамі на столі і пры кучы сведак (сярод якіх былі, па словах Лазніцы, прадстаўнікі нацысцкай партыі Нямеччыны, заснавальнік Баўхаўса, замежныя журналісты і Варлам Шаламаў) са сцэны несліся абвінавачванні і прызнанні, якія не мелі пад сабой рэальнай асновы. Не было ніякай Прампартыі. А «працэс Прампартыі» быў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць