Грамадства55

«Мяняць падгузкі — не самае складанае». Як 19-гадовы хлопец працуе нянькай

Яўгену Сасноўскаму 19 гадоў, і ён працуе нянькай. Лепіць зубы з пластыліну, робіць «дамашкі» і мяняе падгузкі. «Лепш бы ты ў афіцыянты пайшоў», — смяяліся некаторыя сябры. Але на жарты хлопец не звяртае ўвагі. Ён упэўнены: выхаваннем павінны займацца не толькі жанчыны.

«Прыехаў з Расіі, бо тут навучанне таннейшае»

Яўген прыехаў з Расіі, з маленькага горада Зеленагорск Краснаярскага края. Вучыцца на юрыста ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта.

— У мяне ў Мінску шмат сваякоў, часта тут бываў, спадабаўся горад, — тлумачыць першакурснік, чаму паступіў сюды. — І навучанне таннейшае, чым у Расіі, прыкладна ўтрая: 1500 даляраў супраць 5000.

Ехаць па адукацыю ў найбліжэйшы Краснаярск хлопцу зусім не хацелася.

— Ён уваходзіць у топ-3 самых брудных гарадоў Расіі. Туды заязджаеш — у небе не воблачкі белыя, а смог постаянны. Мінск — гэта ўсё ж сталіца, а жыццё ў сталіцы адрозніваецца. Тут шмат цікавых месцаў, дзе пагуляць, — я не толькі пра Зыбіцкую. Лепш інфраструктура развіта — і веладарожкі ёсць, і тратуары: я наогул ніколі ў жыцці не бачыў такіх велізарных тратуарных вуліц, проста як дзве аўтамабільныя паласы.

Беларускі клімат Яўгену таксама больш падабаецца: хоць бы таму, што зімой тэмпература не апускаецца да мінус 40.

Мінулай восенню хлопец стаў шукаць падпрацоўку.

— Ва ўніверсітэце вось ніхто ўважліва не вывучае стэнды, а я гляджу: праект babysitter.by аб’яўляе набор у каманду. Падумаў: цікавая магчымасць, чаму б не? Быццам нескладана. Патэлефанаваў, усе дакументы падаў. Тое, што я студэнт, гэта плюс — не трэба асобна праходзіць медагляд.

Досвед догляду дзяцей ў Яўгена быў: не раз заставаўся за няньку з малодшым стрыечным братам. Хлопец таксама прайшоў праверку псіхолагам і скончыў курсы для бэбісітараў. Вучыўся там, як аказваць першую дапамогу, шукаць агульную мову з пужлівай малечай.

Першым заказам стаў выезд да групы дзяцей у кафэ: пакуль бацькі былі заняты, для малых арганізавалі майстар-клас. Барадаты нянь маляваў з імі і шыў напальчыкавыя лялькі з фетру.

— Перад гэтым я думаў: а раптам зусім не маё, раптам спужаюся чужых дзяцей? Хваляваўся, што малым будзе сумна са мной. А не: усё прайшло весела і час праляцеў незаўважна.

«Дзеці пачынаюць плакаць, калі я сыходжу»

Нянька не працуе па метадычцы.

— Дзеці ж не робаты, — адказвае Яўген з усмешкай. — Мне здаецца, бэбісітар — творчая прафесія, якая вымушае імправізаваць. Ёсць, канечне, агульныя падыходы для нейкіх сітуацый — напрыклад, як перамагчы істэрыку ў дзіцяці.

— І як?

— Для гэтага трэба сказаць малому: «Я цябе цудоўна разумею, таксама такое здаралася, але ж слёзы не дапамогуць, давай паспрабуем вырашыць праблему разам. А пакуль мы з табой злуемся, мы не гуляем, марнуем час на глупствы».

— Няўжо дапамагае?

— Так! Трэба проста пераканаць дзіця. Не сюсюкацца з ім, а размаўляць, як з дарослым. Дзеці, насамрэч, даволі разумныя.

Яўген з адным з падапечных.

Яшчэ адзін прыём хлопец падгледзеў у фокусніка. Калі малое ўдарылася, паказваеш яму кулак, расціскаеш і кажаш: усё, не баліць. Падобна на нешта з галіны фантастыкі, але студэнт запэўнівае: схема правераная.

Звычайна бацькі клічуць няньку на 5—6 гадзін. Самі выкарыстоўваюць гэты час, каб схадзіць у тэатр, на фітнэс або банальна папрацаваць. Яўгену пакідаюць вусную інструкцыю: колькі дзіця можа сядзець у гаджэтах, чым яго пакарміць, ці ёсць у малога алергія.

«Думаў, самым складаным будзе мяняць падгузкі. Але куды цяжэйшым аказалася пакласці дзіця спаць», — дзеліцца студэнт.

З малечай яму даводзілася і рабіць урокі, і клеіць аплікацыі ў садок.

— Цяпер дзеці самі прапануюць гульні — у іх такія вясёлыя цацкі, не адну гадзіну можна за імі прасядзець. Напрыклад, машынкі на пультах кіравання. Ці пластылінавы набор «Дантыст» — вылепі дзядзечку зубы і ўстаў іх.

Яўген расказвае, што сучасная малеча любіць завісаць на YouTube. Глядзіць ролікі з жэлейным мядзведзем Валерам (там дарослы мужчына адыгрывае за дваіх персанажаў — сябе і чырвоную жэлацінку) і блог «Міс Кейт і містэр Макс» — пра распешчаных дзяцей, у якіх вельмі шмат грошай. Але, на яго думку, сачыць за тым, як аднагодкі ўскрываюць па тры блокі кіндараў, няма нічога добрага.

— Дзеці, якія не могуць сабе гэтага дазволіць, пачынаюць зайздрозціць, злуюцца на сябе і бацькоў: «Мама, а чаму ў нас не так?». А малому не патлумачыш, што фінансавыя магчымасці ў сем'яў розныя. Ён будзе думаць, што яго не любяць.

Мульцікі мінулых гадоў Яўген не ідэалізуе.

— Пазаўчора папрасіў хлопчык паказаць «Чарапашак-ніндзя». Я выбраў серыі 80-х гадоў. Кажу: вось, глядзі, якія ў мяне былі. Яму спадабаліся. А я падумаў: нешта яны праверку часам не прайшлі — такія бязглуздыя.

Падапечныя студэнта — хлопчыкі ад 2,5 да 9 гадоў. З некаторымі ўжо паспеў пасябраваць.

— У вайберы графіці, карцінкі мне адпраўляюць. Але часцей тэлефануюць. Апошні раз пішу шасцігадоваму хлопчыку: прабач, я на парах, не магу размаўляць. Адказу няма. Усё, думаю, пакрыўдзіўся. Прыходжу пасля, а дзіця: «Ты мне тут штосьці адказаў, але я не зразумеў — я ж чытаць не ўмею». Яшчэ я яму паказаў калькулятар — было вельмі цікава. Пачаў набіраць па 15 знакаў і мне такія прыклады слаць: маўляў, колькі будзе?

Часам малеча настолькі не хоча адпускаць свайго новага сябра, што пачынае плакаць, калі Яўген сыходзіць. Нянька прызнаецца: у такія моманты адчувае сябе вінаватым.

«Калі хлопчык расце ў асяроддзі жанчын, ён губляе маскуліннасць»

Зарабіць бэбісітару ўдаецца па-рознаму. Часам на тыдзень выпадае па тры заказы, па 40 рублёў кожны. А бывае і ніводнага няма.

Чаму бацькі запрашаюць нянькай хлопца?

— Тлумачаць тым, што цяпер у хлопчыкаў і так перагруз жаночых стасункаў. Выхавальніцы ў дзіцячым садку, усе лекары, педагогі ў школах дадатковай адукацыі — гэта ў асноўным дзяўчаты, — кажа Яўген.

— У нянькі таксама ідуць пераважна жанчыны. Чаму? Яны лепш спраўляюцца?

— Справіцца можа як мужчына, так і жанчына. Проста стэрэатыпаў шмат у грамадстве. Хтосьці з хлапцоў падумае: ну што я буду гэтым займацца — несур’ёзна. А ёсць і тыя, хто просіць уладкаваць. Я аднаго ўжо накіраваў.

Студэнт разважае: калі хлопчык расце ў асяроддзі жанчын, ён губляе маскуліннасць, становіцца сарамлівым. У дзіцяці няма прыкладу для пераймання. Ды й гэта несумленна, калі ўсе клопаты кладуцца на плечы жанчыны.

— Мне са сваімі дзецьмі будзе толькі ў радасць заставацца. І наогул, я хачу браць максімальны ўдзел у іх выхаванні.

Сам Яўген вырас без таты: той памёр, калі хлопчыку было тры гады. «Але ў мяне моцна адбілася ў памяці, як мы з ім глядзелі на відэамагнітафоне «Капітана Урунгеля». Гэта і цяпер адзін з маіх любімых мульцікаў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць