Канапацкая: Падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну я б пакінула дзве дзяржаўныя мовы
Удзельніца праймерыз, былая дэпутатка Ганна Канапацкая не выказала адназначнай пазіцыі наконт таго, ці мусіць быць у Беларусі адзіная дзяржаўная мова.

«Падчас першага майго тэрміну — двухмоўе», — адказала яна.
Яе канкурэнты Аляксей Янукевіч, Павел Севярынец, Юрась Губарэвіч лічаць, што беларуская мова адназначна мусіць быць адзінай дзяржаўнай.
Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова адказваюць больш абцякальна.
Каментары