Свет33

У Сірыі трыццаць чалавек загінулі падчас выбуху замініраванай аўтацыстэрны

Больш за 30 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні ў выніку выбуху замініраванай аўтацыстэрны з мазутам ў горадзе Афрын на паўночным захадзе Сірыі, перадае агенцтва Anadolu ў аўторак, піша ria.ru.

Тэракт адбыўся на шматлюднай вуліцы ў цэнтры горада. У выніку выбуху атрымалі пашкоджанні дамы і згарэла некалькі машын, якія апынуліся ў эпіцэнтры выбуху. Параненыя дастаўлены ў мясцовую бальніцу, колькасць загінулых можа павялічыцца.

На думку мясцовых уладаў, да тэракту датычныя забароненая ў Турцыі Працоўная партыя Курдыстана і звязаныя з ёй сілы самаабароны сірыйскіх курдаў, паведамляе агенцтва.

Генштаб УС Турцыі 20 студзеня 2018 года абвясціў аб пачатку аперацыі «Аліўкавая галіна» супраць фармаванняў курдаў у сірыйскім Афрыне. Адначасова з Турцыяй там дзейнічала «Свабодная сірыйская армія» (ССА).

Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган 18 сакавіка заявіў аб пераходзе Афрына пад кантроль турэцкай арміі і ССА.

Прысутнасць на прымежнай тэрыторыі Сірыі турэцкіх сіл, якія праводзяць там аперацыю супраць курдскіх фарміраванняў, Дамаск неаднаразова называў незаконным і заклікаў Анкару вывесці войскі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме18

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць