Усяго патроху

Усе хочуць быць юрыстамі

Больш за 9,1 тыс. абітурыентаў зарэгістравалася для праходжання прафесійна‑псіхалагічнай гутаркі з мэтай паступлення на спецыяльнасць «правазнаўства».

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў Міністэрства адукацыі, больш за 4,9 тыс. абітурыентаў выказалі жаданне прайсці гутарку для паступлення на спецыяльнасць «дзяржаўнае кіраванне і права», больш за 1,1 тыс. — на «міжнародныя зносіны», каля 1,5 тыс. — на «мытную справу», каля 1 тыс. — на «журналістыку».

Рэгістрацыю на гутарку прайшло больш за 16,1 тыс. абітурыентаў (у 2008 годзе больш за 14,1 тыс.). 132 абітурыенты зарэгістраваліся з парушэннямі, таму не дапушчаны да выпрабаванняў (летась 111 чалавек).

Прафесійна‑псіхалагічная гутарка праходзіць у ВНУ з 5 па 30 красавіка.
Гутарка праводзіцца прыёмнай камісіяй, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, прафесары, дацэнты, выкладчыкі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі, а таксама спецыялісты адпаведных галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Камісія падчас гутаркі з абітурыентам ацэньвае агульны ўзровень яго развіцця, матывацыю паступлення на тую або іншую спецыяльнасць. Летась выпрабаванне не прайшлі каля 130 чалавек.

Гутарка была ўведзена ў мінулым годзе ў адпаведнасці са зменамі Правілаў паступленні ў ВНУ. Яе неабходна прайсці для паступлення на спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя зносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», «мытнае справа».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі12

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць