«Гэта маё сэрца, мая душа»: Вераніка Цапкала ў Рэчыцы распавяла, як праваахоўныя органы заняліся яе дзецьмі

Пра гэта Вераніка распавяла падчас мітынгу ў Рэчыцы.
- Святлана Ціханоўская была вымушаная вывезці сваіх дзяцей з краіны, я была вымушаная зрабіць тое ж самае. У мяне два сыны, яны толькі скончылі першы клас. Яны (меркавана — сілавікі) ведаюць, што адно дзіця да мяне вельмі прывязана, ён спіць з намі,
гэта мая душа, гэта маё сэрца — і яны менавіта супраць гэтага дзіцяці пачалі весці расследаванне! Яны пачалі збіраць інфармацыю, якая я маці…
— Ганьба! Ганьба! - пачаў скандаваць, перабіваючы Вераніку, натоўп у Рэчыцы.
— Ні я, ні Святлана не хочам з'язджаць з Беларусі. Мы нарадзіліся ў гэтай краіне і хочам тут спатрэбіцца. Мы хочам выхоўваць дзяцей у багатай, шчаслівай і бяспечнай краіне.
Нагадаем, што ў пятніцу стала вядома, што Валерый Цапкала з дзецьмі пакінуў краіну.
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары