Свет11

З ЗША дэпартавалі Івана Жахлівага

Амэрыканскія ўлады 11 траўня дэпартавалі 89‑гадовага Джона Дэм’янюка, украінца па паходжаньні, са штату Агаё ў Нямеччыну.
У турме ў Мюнхене ён будзе чакаць суду як падазраваны ў саўдзельніцтве ў Галакосьце габрэяў у часы ІІ Сусьветнай вайны.

Упершыню пра Джона (Івана) Дэм’янюка сьвет дазнаўся ў 1986 годзе,
калі ён быў дэпартаваны з ЗША ў Ізраіль, дзе яго судзілі па падазрэньні, што ён працаваў ахоўнікам у нацысцкім лягеры сьмерці ў Трэблінцы і дапамагаў нацыстам у масавым забойстве габрэяў, абслугоўваючы дызэльныя рухавікі, якія падавалі атрутны газ у газавыя камэры. Паводле абвінавачаньня Дэм’янюк быў вядомы ў Трэблінцы пад мянушкай «Івана Жахлівага».

Ізраільскі суд у красавіку 1988 году пацьвердзіў усе абвінавачаньні і прысудзіў Дэм’янюка да пакараньня сьмерцю праз павешаньне. Сам Дэм’янюк цьвердзіў, што пасьля таго, як ён трапіў у нямецкі палон ў 1942 годзе, немцы трымалі яго як савецкага ваеннапалоннага ў лягеры ў Польшчы, а потым у Аўстрыі, дзе ён уступіў у нямецкае ваеннае фармаваньне і дачакаўся капітуляцыі Нямеччыны. Дэм’янюк абскардзіў прысуд.

У ліпені 1993 году Вярхоўны суд Ізраілю скасаваў сьмяротны прысуд Дэм’янюку і адкінуў усе папярэднія абвінавачаньні супраць яго. Гэтае рашэньне суду грунтавалася на пісьмовым сьведчаньні былых ахоўнікаў канцлягеру ў Трэблінцы, якія ідэнтыфікавалі «Івана Жахлівага» як Івана Марчэнку.

У 1998 годзе Дэм’янюку вярнулі скасаванае раней амэрыканскае грамадзянства.

А ў 1999 годзе Дэпартамэнт юстыцыі ЗША выступіў супраць Дэм’янюка з новымі абвінавачаньнямі ў саўдзельніцтве ў нацысцкіх злачынствах. Гэтым разам яго абвінавацілі ў тым, што ён быў ахоўнікам у нацысцкіх лягерах сьмерці ў Сабібуры і Майданэку ў Польшчы і Флёсэнбургу ў Нямеччыне. У 2004 годзе Дэмянюку зноў адабралі амэрыканскае грамадзянства. А два дні таму яго дэпартавалі ў Нямеччыну.

З увагі на век і слабы стан здароўя Дэм’янюка, назіральнікі не выключаюць, што новы суд над ім можа ўвогуле не пачацца, а калі ўсё ж пачнецца, дык будзе гэта хутчэй за ўсё апошні суд над чалавекам, падазраваным у саўдзельніцтве ў нацысцкім Галакосьце.

Ян Максімюк, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі8

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка кіраўніка IT-кампаніі, якога заўважылі на канцэрце з калегай-каханкай, адрэагавала на сітуацыю17

«Маму трымалі проста ў яме, марылі голадам». Гісторыі ўкраінак, выкрадзеных расейцамі са сваіх дамоў7

Ціханоўская: «Мы расказалі Сяргею, як сябе паводзіць на сустрэчах высокага ўзроўню. Ён жа эмацыйны, як агонь, як ураган»18

У 18-м пакеце санкцый — чатыры беларускія кампаніі і завод «Легмаш», прадугледжваюцца захады супраць беларускіх банкаў19

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора6

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае4

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі8

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць