Здарэнні

За сарваную з амапаўца кепку і ўвагнутасць на міліцэйскім аўто: у Віцебску судзяць 22-гадовую медсястру дэсантнікаў

20 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пачаў разглядаць крымінальную справу Юліі Кашаверавай. 22-гадовую дзяўчыну вінавацяць у тым, што на вулічным маршы яна пашкодзіла міліцэйскую машыну.

Здарылася ўсё 4 кастрычніка. 

Медсястра Юлія Кашаверава.

«Паводле даных следства, Юлія ішла ў пешай калоне па горадзе разам з іншымі ўдзельнікамі «несанкцыянаванага мерапрыемства», якія выступалі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, — паведамляў партал tut.by у рэпартажы з суда. — 

Каля дома № 74 на Маскоўскім праспекце да пратэстоўцаў пад'ехала міліцыя. Аднаго з мужчын затрымлівалі. Удзельнікаў шэсця гэта абурыла, яны спрабавалі адбіць аднадумца. У адказ сілавікі ўжылі газ з балончыка.

Падчас сутычкі з міліцыяй Кашаверава, як сцвярджае следства, пашкодзіла мікрааўтобус Ford Transit, які належыць УУС аблвыканкама: «Ударыла па ім нагой не менш за тры разы, нанёсшы ўвагнутасць, а таксама кінула ўслед аўтамабілю драўляную палку».

У той жа дзень Юлію затрымалі, 7 кастрычніка быў суд па 23.34 — але пратакол адправілі на дапрацоўку. Дзяўчыну выпусцілі.

Але, як высветлілася, ненадоўга. 

«20 кастрычніка да нас прыйшлі, — расказаў «Нашай Ніве» Сяргей Іванавіч, бацька дзяўчыны. — Дома быў ператрус, Юлю забралі сілавікі. 22 кастрычніка — другі раз ператрус. Забралі камп’ютар, тэлефоны, флэшкі, Юліну вопратку. І з 20 кастрычніка Юля знаходзіцца ў віцебскім СІЗА №2».

Цяпер Юлію Кашавераву абвінавачваюць у злосным хуліганстве: гэта ад 1 да 6 гадоў зняволення.

На судзе дзяржабвінаваўца паведаміў, што міліцыі нанесеная шкода на суму 841 рубель. Раней, дарэчы, сілавікі паведамлялі аб 405 рублях шкоды, частка яе абвінавачаная ўжо кампенсавала.

Акрамя таго, паводле даных следства, Юлія сарвала медыцынскую маску і форменную шапку з камандзіра звяна АМАПа Аляксея Альхімовіча.

Пакуль што ў пасяджэнні перапынак аж да 4 лютага. Юлія паказанняў яшчэ не давала. 

«Летась яна толькі скончыла віцебскі медыцынскі каледж. У канцы ліпеня ўладкавалася на працу медсястрой 103 мабільнай брыгады», — кажа бацька Юліі.

7 кастрычніка быў той суд па 23.34, яе адпусцілі, на наступны дзень яна выйшла на працу — там адразу прапанавалі звольніцца. Юля пагадзілася, 9 кастрычніка яе аператыўна звольнілі.

Цяпер на судзе я прысутнічаў. Юля змянілася, вядома: бледная, кашляе», — кажа тата.

«Напэўна, у любым выпадку дачку прызнаюць вінаватай», — прагназуе тата Юліі.

Лісты да Юліі даходзілі, ішлі 8—10 дзён. Яна просіць перадаць падзяку людзям, якія дасылалі ёй словы падтрымкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць