Усяго патроху

Навукоўцы знайшлі слімакоў, якія могуць нанова адрошчваць сваё цела дзівосным спосабам

Навукоўцы заўважылі ў марскіх слімакоў незвычайны від рэгенерацыі, пра якую не было вядома раней. Гэтыя істоты могуць скідваць свае целы ніжэй за шыю і адрошчваць новыя праз некалькі дзён.

Фота Depositphotos.com

Даследчыкі даўно цікавяцца рэгенератыўнымі здольнасцямі жывёл. Напрыклад, некаторыя рэптыліі могуць скідваць свае канцавіны для самазахавання, а пасля аднаўляць страчаныя часткі цела. Гэты працэс вядомы як аўтатомія. Некаторыя навукоўцы спадзяюцца, што разгадка біялагічнага механізму, які ляжыць у аснове такіх рэгенератыўных здольнасцяў, некалі знойдзе медыцынскае прымяненне сярод людзей.

А нядаўна навукоўцы выявілі незвычайны прыклад рэгенерацыі. У артыкуле, апублікаваным у часопісе Current Biology, паведамляецца пра два віды марскіх слімакоў, якія могуць згубіць усё цела, а пасля адрасціць новае.

Гэты від слімакоў называецца Elysia marginata. За пяццю слімакамі гэтага віду назіралі біёлагі з Японіі. Яны былі шакаваныя, калі істоты раптам адкінулі свае целы, а пасля пачалі адрошчваць іх нанова. Разам з целам слімакі адкідваюць сэрца, ныркі, кішачнік і рэпрадуктыўныя органы.

Даследчыкі мяркуюць, што рэгенерацыя з’яўляецца адказам слімакоў на паразітарныя інфекцыі, піша The Economist.

Адкінутыя целы працягвалі варушыцца на працягу некалькіх дзён. Пасля сэрца спынялася, а тканкі пачыналі раскладацца.

Галовы слімакоў, у сваю чаргу, пачыналі поўзаць і хапаць водарасці ротам. Паколькі страваванне слімакоў было ўскладненым праз адсутнасць органаў, істоты збіралі хларапласты з водарасцяў, якія траплялі ў рэштку тканак. Верагодна, што пажыўныя рэчывы, якія ствараюць хларапласты, забяспечваюць слімакам здольнасць аднаўляць свае целы.

Біёлагі выявілі, што слімакі губляюць здольнасць да рэгенерацыі з узростам. Тым істотам, якім было ад 226 да 336 дзён, з лёгкасцю аднаўлялі сваё цела за 20 дзён. У слімакоў, старэйшых за 480 дзён, рэгенерацыі не адбывалася ўвогуле, а галовы паміралі праз 10 дзён пасля аддзялення ад цела.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай55

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ18

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць