Улада

У Гомелі за «высокія вынікі ў працы» дарылі партрэты Лукашэнкі

У Гомелі адбылася калегія Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, падчас якой за «высокія вынікі ў працы» былі адзначаны прадстаўнікі ідэалагічнай службы, дзеячы культуры і дзяржСМІ. Ім падарылі партрэты Лукашэнкі, заўважаюць Моцныя навіны.

Падводзячы вынікі 2020-га, удзельнікі калегіі адзначылі, з якімі цяжкасцямі ім давялося сутыкнуцца летась. Сярод іх — пандэмія і напружаная грамадска-палітычная абстаноўка ў краіне.

Гаворачы пра палітычную абстаноўку, акцэнтавалі ўвагу на «немалую працу ў інфармацыйным полі».

Адной з найважнейшых задач на гэты год удзельнікі калегіі назвалі працу па патрыятычным выхаванню моладзі, каб «памяталі пра подзвігі дзядоў і прадзедаў».

Завяршылася калегія ўзнагароджаннем прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі, устаноў культуры, прадпрыемстваў і супрацоўнікаў СМІ. Былі адзначаны тыя, хто «паказаў высокія вынікі ў працы ў 2020 годзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць