Да саліста Gods Tower Уладзіслава «Lesley Knife» Наважылава прыйшоў Следчы камітэт. У каментарах у сваім фэйсбуку ён расказаў, што да яго прыйшлі з-за абразлівага каментара ў сацыяльных сетках, паведамляе «Радыё Свабода».

У якім статусе знаходзіцца Наважылаў цяпер, невядома.
Пазней Уладзіслаў распавёў Onliner: «У мяне забралі тэлефон як доказ здзяйснення злачынства і сышлі. Добра, што не забралі астатнюю апаратуру. Але ўжо ў панядзелак мне трэба будзе вярнуцца ў Гомель, і, вы не паверыце, мяне адправілі на псіхалагічную экспертызу, каб зразумець, ці нармальны я».
Увосень 2020 саліст вядомага гомельскага метал-гурта Gods Tower разам з Аляксандрам Памідоравым прайшоў праз «суткі» за канцэрт на Ангарскай у Мінску.
-
Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?
-
Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ
-
У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку
Каментары