Не атрымалася Уладзіміру Нісцюку стаць дэпутатам палаты, пайшоў ганяць вецер.
Не атрымалася Уладзіміру Нісцюку стаць дэпутатам палаты, пайшоў ганяць вецер. Былы намеснік старшыні БСДП значыцца старшынём рады заснавальнікаў ААТ «Белветраэнерга».
Пра таварыства на сайце напісанае наступнае: «Белветраэнерга» — маладая кампанія, якая дынамічна развіваецца. Мэтай з’яўляецца развіццё ветраэнергетыкі ў РБ на 2008‑2010 гады. Мы, валодаючы неабходнымі ведамі і досведам, прымаем актыўны ўдзел у яе рэалізацыі як шляхам навукова‑тэхнічнага даследавання сітуацыі з рэсурсамі ветру ў рэспубліцы, так і практычнай распрацоўкай і серыйнай вытворчасцю ветраэнергетычных установак малой магутнасці ўласнай вытворчасці з удзелам беларускіх прадпрыемстваў».
Дырэктарам значыцца Андрэй Уладзіміравіч Нісцюк. Што праўда, навіны на сайце кампаніі толькі за мінулы год.
Уладзімір Нісцюк запомніўся тым, што напярэдадні мінулых выбараў у парламент настойліва хваліў беларускія ўлады. Нярэдка яго паказваюць на дзяржаўных тэлеканалах у якасці «канструктыўнай апазіцыі». Мандат дэпутата ў верасні палітык не атрымаў, а вось месца ў кансультацыйнай радзе пры Адміністрацыі прэзідэнта заслужыў.
Каментары