Спорт

Украінскую лёгкаатлетку выклікаюць у Мінабароны з-за фота з расійскай спартоўкай

Украінскую лёгкаатлетку Яраславу Магучых выклікаюць на гутарку ў Міністэрства абароны з-за фота з расійскай чэмпіёнкай Марыяй Ласіцкене.

Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр паабяцала правесці з лёгкаатлеткай Яраславай Магучых гутарку з нагоды яе агульных фота з расіянкай Марыяй Ласіцкене, што выклікалі вострую рэакцыю ва ўкраінскай грамадскасці. На Алімпіядзе-2020 у Токіа Ласіцкенэ выйграла золата ў скоках у вышыню, а Магучых — бронзу.

«Спартоўцы, якія прадстаўляюць Украіну на міжнародных спаборніцтвах, павінны зразумець, што ва Украіне працягваецца расійска-ўкраінская вайна, гэта ўводзіць пэўныя абмежаванні і адказнасць. 

Разам з гэтым, калі ласка, спыніце здзекавацца з Яраславы, пакуль мы не пачуем яе ўласных тлумачэнняў. Яна цяпер знаходзіцца ў Токіа. Адразу пасля яе вяртання ў мяне прызначана сустрэча з ёй. Я паведамлю пра вынікі гутаркі», — напісала Ганна Маляр на сваёй старонцы ў сацсетках.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі33

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць