Памёр падлетак, які атруціўся метадонам. Медыкі 40 дзён змагаліся за яго жыццё
У пачатку ліпеня ў адну з мінскіх бальніц трапілі трое хлопцаў 16 і 17 гадоў з атручваннем наркотыкамі. Аператыўнікі ўстанавілі дылера — 18-гадовага мінчука, знаёмага падлеткаў.
Адзін з хлопцаў паступіў у лякарню ў стане клінічнай смерці. Перад гэтым ён ужыў метадон.
«На працягу 40 дзён мы змагаліся за жыццё пацыента. На жаль, дзіця памерла. Хочацца звярнуцца з просьбай да бацькоў: максімальна надаваць увагу дзецям, сачыць за іх здароўем і ўдзельнічаць у іх жыцці», — звяртаецца галоўны доктар 4-й дзіцячай бальніцы Віталь Лужынскі.
Памерламу хлопцу было 17 гадоў.
МУС звяртае ўвагу, што колькасць перадазіровак ад наркотыкаў вырасла на 41%. У пяць разоў больш стала такіх выпадкаў сярод непаўналетніх. Колькасць смерцяў таксама павялічылася на 67%.
Каментары