Свет

Байдэн дазволіў уводзіць санкцыі супраць «Паўночнага патоку — 2»

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выдаў указ, які дазваляе сваёй адміністрацыі ўводзіць санкцыі ў дачыненні да расійскіх трубаправодаў, у прыватнасці «Паўночнага патоку — 2», паведамляе Белы дом. Па словах Байдэна, указ накіраваны на ўмацаванне энергабяспекі Еўропы.

Фота Wikimedia

«Я выдаў указ аб прыняцці дадатковых мер у дачыненні да некаторых расійскіх трубаправодаў, прызначаных для экспарту энерганосьбітаў, у сувязі з надзвычайным становішчам у краіне, абвешчаным ва ўказе 14024 ад 15 красавіка 2021 года ў сувязі з незвычайнай і надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспецы, знешняй палітыцы і эканоміцы Злучаных Штатаў, створанай пэўнай шкоднай знешняй дзейнасцю ўрада Расійскай Федэрацыі»,— гаворыцца ў апублікаваным Белым домам лісце Джо Байдэна, накіраваным у Кангрэс.

У лісце гаворыцца, што ўказ накіраваны на праекты расійскіх трубаправодаў, якія могуць аслабіць энергетычную бяспеку Еўропы, у тым ліку Украіны, і стварыць пагрозу нацыянальнай бяспецы, міжнародным справам і эканоміцы ЗША.

«Указ блакуе ўласнасць і маёмасныя інтарэсы замежных асоб, вызначаных дзяржсакратаром пасля кансультацыі з міністрам фінансаў», — гаворыцца ў лісце. У прыватнасці, санкцыі могуць быць уведзеныя за паслугі, якія спрыяюць будаўніцтву газаправода «Паўночны паток — 2».

Раней Пуцін заявіў, што газаправод «Паўночны паток — 2» амаль дабудаваны, засталося пракласці 15 км. «Газпрам» паведамляў, што разлічвае ўжо сёлета паставіць па газаправодзе 5,6 мільярда кубоў газу. Гэта азначае, што кампанія чакае ўвод першай ніткі газаправода ў эксплуатацыю не пазней за сярэдзіну кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі47

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі47

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць