Здароўе

Слухачы звароту Лукашэнкі: Ад нашай арганізацыі там была ўжо заражаная кавідам жанчына

Як вядома «Нашай Ніве», сёння на рабоце па прычыне хваробы не з'явіліся некаторыя з тых, хто прысутнічаў на пасланні Лукашэнкі 28 студзеня. Гаворка ідзе пра чыноўнікаў і сілавікоў з розных рэгіёнаў рэспублікі. Мы не называем іх пасады, каб забяспечыць ананімнасць крыніцам. Масштабы захворвальнасці пакуль невядомыя. Мы маем інфармацыю пра два выпадкі. 

«У нашай арганізацыі, як выявілася, на пасланні была ўжо заражаная кавідам жанчына, якой вынік тэсту прыйшоў акурат у пятніцу. Цяпер яна ў хваравітым стане і на работу не пайшла, як і яе калегі па кабінеце», — сказалі «Нашай Ніве» у адной з абласных арганізацый. 

Падобны водгук прыйшоў і з аднаго з сілавых упраўленняў.

«Яго хвароба ўжо стала прадметам кпінаў: кажа, што прастуда, тэст здаваць адмаўляецца, на работу не пайшоў», — сказалі «Нашай Ніве» абазнаныя. 

Нагадаем, пасланне Лукашэнкі гучала 28 студзеня ва ўмовах татальнай антысанітарыі — па апублікаваных фота і відэа было відаць, што маскі былі на тварах у мізэрнай колькасці асоб. 

На сходзе збольшага прысутнічалі людзі, якія працуюць у дзяржаўнай сістэме. 

***

Калі вы ведаеце пра выпадкі захворвання слухачоў паслання Лукашэнкі да беларускага народа, пішыце ў наш чат-бот у Тэлеграме.

Чытайце таксама: Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць