Рыхтуецца выхад «Кароткай гісторыі Беларусі» Алеся Краўцэвіча. Наклад абмежаваны замовамі
Журналіст Глеб Лабадзенка паведаміў у Facebook пра тое, што пачынаецца падпіска на ўнікальную кнігу прафесара Алеся Краўцэвіча «Кароткая гісторыя Беларусі».

«Галоўная мэта кнігі, каб прачытаўшы 120 старонак і праглядзеўшы 156 ілюстрацый, любы беларус змог уцямна і лагічна за 10 хвілін пераказаць нашу вялікую і слаўную гісторыю, не задумваючыся, сказаць, хто мы і адкуль мы»,
— зазначае Лабадзенка.
Паводле яго,
«новая кніга Алеся Краўцэвіча проста і лагічна раскладае ўсё па палічках. Кніга пачынаецца тым, што першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі каля 300 тысяч гадоў таму, а заканчваецца атрыманнем незалежнасці Рэспублікай Беларусь. Найноўшая гісторыя ў кнізе адмыслова не закранаецца, бо яна пішацца на нашых вачах».
Атрымаць кнігу можна толькі аформіўшы папярэднюю падпіску. Для гэтага трэба напісаць электронны ліст на адрас [email protected]. Падрабязнасці выдаўцы дашлюць лістом у адказ.
Выхад кнігі плануецца на красавік-май. На цяперашні момант ужо заканчваецца вёрстка кнігі.
-
«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы
-
«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў
-
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары