Свет

«Пуцін хлусіць. А ўкраінцы паміраюць». Што сказаў прадстаўнік Украіны на першым пасяджэнні ў судзе супраць Расіі ў Гаазе

У Міжнародным судзе ААН у Гаазе пачаўся разгляд пазову Украіны да Расіі. Прадмет пазову — абвінавачванні ў генацыдзе, якія расійскі бок шмат разоў высоўваў супраць Украіны. Менавіта выратаваннем жыхароў Данбаса ад генацыду Уладзімір Пуцін патлумачыў пачатак вайны. 26 лютага Украіна звярнулася ў суд, каб даказаць, што ў Расіі не было на гэта ніякіх паўнамоцтваў. А таксама папрасіла суд ААН прыняць тэрміновыя захады і абавязаць Расію спыніць ваенныя дзеянні. Расійскія прадстаўнікі ў судзе адмовіліся ўдзельнічаць, у адрозненне ад украінскай дэлегацыі. «Медуза» апублікавала прамову прадстаўніка Украіны ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе Антона Карыневіча (з нязначнымі скарачэннямі).

Антон Карыневіч

«Мы сёння ў будынку, які называецца Палацам Міру, але дома маёй краіне пагражае агрэсіўная вайна. Я стаю тут, у памяшканні, якое называецца вялікай залай правасуддзя, але дома мае землякі бачаць толькі несправядлівасць расійскіх бомбаў і ракет, якія падаюць на нашы гарады і раёны.

Пакуль я стаю перад судом, украінцы — пад смяротнымі атакамі. Небяспека навісла над мільёнамі людзей. Прадстаўнік ААН па правах чалавека паведамляе аб значнай колькасці ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Напад Расіі на Украіну прымусіў больш за 1,5 мільёна людзей бегчы з краіны. Яшчэ больш людзей пакінулі свае дамы і застаюцца ўнутры краіны. Больш за 15 тысяч чалавек, большасць з якіх жанчыны і дзеці, знайшлі прытулак у кіеўскім метро. Там, у метро, нараджаюцца дзеці. Бальніцы зачыняюцца. Усё гэта — штодзённая рэальнасць, з якой сутыкаюцца людзі ва Украіне цяпер. <…>

Вядома, гэта не першы раз, калі Украіна наўпрост адчувае тое, што Расія грэбуе міжнародным правам. Цяпер свет бачыць смерць, якую нясе гэтае грэбаванне, і нянавісць яе [Расіі] жорсткасці.

Той факт, што месцы расійскай дэлегацыі [у сённяшнім судзе] пустыя, кажуць самі за сябе. Яны не тут, у гэтым судзе. Яны на полі бою вядуць агрэсіўную вайну супраць маёй краіны. Гэта тое, як Расія вырашае спрэчкі. Але Украіна прытрымліваецца іншай пазіцыі і паважае нацыянальнае права і гэты суд.

Усё ж Расія ведае, што міжнароднае права мае значэнне, інакш навошта ёй спрабаваць апраўдаць сваю агрэсію? Гэтая вайна, па словах Расіі, каб спыніць генацыд. Я працытую словы прэзідэнта Расіі, якія ён вымавіў раніцай, калі загадаў уварвацца ва Украіну. Ён сказаў: «Мы павінны спыніць гэты кашмар, гэты генацыд». Мэта вайны, па яго словах, абараніць людзей ад генацыду. Гэта жудасная хлусня! Пуцін хлусіць, а ўкраінцы, нашы грамадзяне, паміраюць.

Гэта не Украіна праводзіць генацыд. Гэта Расія, яе палітычнае кіраўніцтва і вайскоўцы здзяйсняюць злачынствы супраць чалавецтва і ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны.

За апошнія два тыдні многія людзі ўспаміналі аб Другой сусветнай вайне. Расія апаганьвае памяць пра Халакост, заяўляючы, што «дэнацыфікуе» Украіну. «Дэнацыфікуе» Украіну ад яе дэмакратычнага ўрада.

Я чуў, як некаторыя адзначалі, што Еўропа не бачыла такой агрэсіі і канфлікту з часоў Другой сусветнай вайны. Сапраўды дарэчы ўспомніць аб Другой сусветнай вайне, але з іншых прычын. Мы павінны ўспомніць аб тым, што ў Другой сусветнай вайне ўкраінцы і расіяне змагаліся разам і паміралі разам, каб спыніць зло.

Мы павінны ўспомніць, што на попеле Еўропы, пасля Другой сусветнай вайны, свет пабудаваў сучасныя слупы міжнароднага права. Два з гэтых слупоў самыя важныя. Свет стаў сведкам агрэсіі і адказаў на яе Статутам ААН. Свет стаў сведкам Халакоста і адказаў на яго Канвенцыяй аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Свет сказаў: «Ніколі больш» двух праяў зла нацызму — агрэсіі і генацыду.

На жаль, сёння Расія скрывіла гэтыя словы. Яна не разглядае абавязак прадухіляць і караць акты генацыду як святы. Яна выкарыстоўвае яго як зброю. Ілжыва абвінавачваючы ў генацыдзе, Расія выкарыстоўвае адзін са слупоў сучаснага міжнароднага правапарадку, каб знішчыць іншы слуп. Ілжыва абвінавачваючы ў генацыдзе, каб апраўдаць сваю агрэсію, Расія апаганьвае Канвенцыю аб генацыдзе.

<…> Справа Украіны простая.

Расія вінаваціць Украіну ў генацыдзе. Украіна адмаўляе гэта абвінавачванне ў самых моцных выразах. І мы гэта дакажам.

Расія заяўляе, што каб спыніць неіснуючы генацыд, яна можа ўварвацца ў суверэнную дзяржаву — Украіну. Украіна абвяргае гэтыя неабгрунтаваныя абвінавачванні ў злачынстве.

Маё паведамленне Расіі такое: давайце вырашым нашу спрэчку як цывілізаваныя нацыі. Складзіце зброю, высуньце свае доказы. Украіна паважае гэты суд і падпарадкуецца яго рашэнням. Расія таксама павінна.

Але калі Расія сама не вернецца да захавання міжнароднага права, у суда ёсць магчымасць дзейнічаць. У суда ёсць абавязак дзейнічаць. Расія адносіцца да вашай юрысдыкцыі па Канвенцыі аб генацыдзе. Цяпер яна абражае і парушае гэтую канвенцыю, каб забіваць украінцаў і разбурыць Украіну. Расію трэба спыніць! І суд павінен у гэтым удзельнічаць».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць