«Адзіная Расія» прапанавала нацыяналізаваць маёмасць кампаній, якія сыходзяць з Расіі на фоне вайны
Як заявіў сакратар генрады партыі Андрэй Турчак, прыватныя кампаніі з уласнай ініцыятывы ўключыліся ў развязаную Захадам санкцыйную вайну.

Фота: «Ведомости»
«Адзіная Расія» прапануе нацыяналізаваць вытворчасці тых кампаній, якія аб'яўляюць аб сваім выхадзе і закрыцці вытворчасцей у Расіі падчас «спецаперацыі» ва Украіне. Мера гэта крайняя, але ўдараў у спіну мы не пацерпім, а нашых людзей — абаронім.
Гэта сапраўдная вайна, і ўжо не супраць Расіі ў цэлым, а супраць грамадзян. Глядзець на гэта безуважна мы не будзем. Мы прымем строгія меры ў адказ, дзейнічаючы па законах ваеннага часу», — заявіў Турчак.
Каментары