Свет

Мінфін Украіны: Шкода ад вайны ўжо склала 500 мільярдаў даляраў

Страты ад дзеянняў расійскіх войскаў ва Украіне складае не менш за 500 млрд даляраў. Такую лічбу агучыў міністр фінансаў краіны Сяргей Марчанка ў інтэрв'ю Forbes.

Паводле яго слоў, на 10 абласцей, дзе цяпер ідуць баявыя дзеянні, прыпадае палова ВУП Украіны. Адны з найважнейшых пунктаў — гэта Харкаў, Кіеў і Марыупаль.

«Многія лагістычныя ланцужкі цалкам разарваныя, многія прадпрыемствы знішчаныя фізічна, некаторыя не могуць працаваць у рэжыме вайны, многія работнікі проста з'ехалі. Міністэрства эканомікі лічыла, што страты складуць ад траціны да паловы ВУП. Па іншай ацэнцы, гаворка ідзе пра 500 млрд даляраў. Дакладна можна будзе палічыць толькі пасля вайны», — заявіў Марчанка.

Ён дадаў, што рэзка знізіліся даходы бюджэту з-за прастою мытні.

«На мытні мы збіраем ад сілы 15% паступленняў мірнага часу. Нягледзячы на тое, што Адэса не акупаваная, адэская мытня не функцыянуе. А яна прыносіла да 20% паступленняў. Кіеўская мытня таксама спынілася, функцыянуе толькі заходні напрамак», — адзначыў міністр

Каментары

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць