Свет

«Вялікая сямёрка» выдзеліць 19,8 млрд даляраў на ўмацаванне фінансавай сістэмы Украіны

Краіны «Вялікай сямёркі» (G7) паабяцалі выдзеліць 19,8 млрд даляраў на ўмацаванне ўкраінскай фінансавай сістэмы, пакуль Кіеў змагаецца з расійскім уварваннем. Пра гэта гаворыцца ў камюніке, апублікаваным пасля завяршэння сустрэчы міністраў фінансаў краін G7, якая адбылася ў 20 траўня, паведамляе Радыё Свабода.

«У 2022 годзе мы перадамо 19,8 млрд даляраў на падтрымку бюджэту, у тым ліку 9,5 млрд даляраў нядаўніх абавязацельстваў… каб дапамагчы Украіне закрыць дэфіцыт бюджэту і працягваць забяспечваць прадастаўленне базавых паслуг украінскаму народу», — гаворыцца ў камюніке.

Акрамя таго, у ім вітаюць працу G7 і міжнародных фінансавых устаноў па далейшым фінансаванні Украіны, у прыватнасці — прапанову Еўрапейскай камісіі аб наданні дадатковай макрафінансавай дапамогі ў памеры 9 мільярдаў еўра.

Дадатковая запланаваная падтрымка ўкраінскіх дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнага сектара праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Міжнародную фінансавую карпарацыю складае 3,4 мільярда даляраў.

Паводле ацэнак Украіны, ёй патрабуецца каля 5 мільярдаў даляраў у месяц, каб падтрымліваць выплату заробку дзяржаўным служачым і працу адміністрацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі65

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі65

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць