У Беларусі прапануюць увесці экалагічны падатак за захаванне адходаў спажывання, паведамляе Zerkalo.io. Пра такія планы гавораць у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Атрыманыя такім чынам сродкі маюць нібыта пайсці на будаўніцтва сучасных сістэм абыходжання з адходамі.
Плануецца, што збіраная сума складзе прыкладна 60 млн рублёў штогод. На адно домаўладанне, да прыкладу двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі, будзе выходзіць каля 5 рублёў у месяц.
Каментары