У палітвязня Паўла Вінаградава на рэнтгене знайшлі пляму ў лёгкіх
Блогера і актывіста па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію №11 амаль адразу кінулі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак, паведаміла ў сацсетках яго жонка Святлана.

Палітвязня таксама пазбавілі кароткатэрміновага спаткання за тое, што ён нібыта ляжаў на падлозе ў ізалятары.
Стала вядома, што ў калоніі Вінаградаву зрабілі рэнтген і знайшлі пляму ў лёгкіх. Пакуль Паўла лечаць антыбіётыкамі ў надзеі на тое, што гэта пнеўманія. Калі сітуацыя не палепшае, палітвязня могуць накіраваць у сухотную лякарню для асуджаных у Оршу.
Паўла Вінаградава 16 сакавіка асудзілі на пяць гадоў зняволення. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары