Свет1010

Расія адступіла ў пытанні пра вываз украінскага збожжа. Здаецца, Захад дабіўся гэтага пагрозай спынення транзіту ў Калінінград

У турэцкім Стамбуле прайшлі перамовы Украіны, Турцыі, ААН і Расіі па пытанні вывазу з Украіны збожжа праз Чорнае мора. Сустрэча аказалася даволі плённай. Было прынята рашэнне аб стварэнні каардынацыйнага цэнтра ў Стамбуле, дасягнутыя таксама некаторыя папярэднія дамоўленасці, якія на наступным тыдні плануюць завяршыць падпісаннем выніковага дакумента. Звяртае ўвагу, што Расія пагадзілася на гэты план у той жа дзень, калі Еўрасаюз пагадзіўся зняць абмежаванні на транзіт у Калінінград, уведзеныя некалькі тыдняў назад.

Падчас перамоваў

Бакі дамовіліся забяспечыць сумесны кантроль у партах і бяспеку на маршрутах праходжання суднаў са збожжам. Турцыя пры падтрымцы ААН абавязалася сачыць за занятымі падчас транспартавання караблямі, каб выключыць кантрабанду зброі.

На наступным тыдні Украіна і Расія зноў сустрэнуцца ў Турцыі па «збожжавым пытанні», дзе плануецца падпісаць выніковы дакумент.

Кіраўнік ААН назваў сённяшнія перамовы ў Стамбуле па пытанні экспарту ўкраінскага збожжа «промнем надзеі». Ён паведаміў, што Расіі і Украіне трэба будзе яшчэ вырашыць тэхнічныя пытанні і паспадзяваўся, што бакі прыйдуць да афіцыйнай дамоўленасці на наступным тыдні.

«Сёння ў Стамбуле мы ўбачылі важны крок наперад да забеспячэння бяспечнага і надзейнага экспарту ўкраінскіх прадуктаў харчавання праз Чорнае мора», — заявіў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім відэавыступленні адзначыў:

«Мы сапраўды прыкладаем значныя намаганні, каб аднавіць пастаўкі харчавання на сусветны рынак. І я ўдзячны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Турцыі за адпаведныя намаганні. Поспех гэтай гісторыі патрэбен не толькі нашай дзяржаве, але і, без перабольшання, ва ўсім свеце. Калі атрымаецца зняць расійскую пагрозу суднаходству ў Чорным моры, гэта здыме вастрыню сусветнага харчовага крызісу».

Нельга выключаць, што прагрэс па пытанні вывазу збожжа можа быць нейкім чынам звязаны з пытаннем калінінградскага транзіту, пра вырашэнне якога з саступкамі для Расіі было паведамлена сёння. Магчыма, адбываецца своеасаблівы размен, калі бакі ідуць на ўзаемныя кампрамісы ў жыццёва важных для розных бакоў пытаннях.

Чытайце таксама:

Еўракамісія дазволіла транзіт падсанкцыйных тавараў у Калінінград

Каментары10

  • Мангуст
    13.07.2022
    гэбэшны гопнік з піцерскай падваротні разумее толькі мову сілы - калі ў адказ яму наносяць яшчэ больш жорсткі ўдар. Тое зрабіў Эрдаган - калі прыказаў збіць расейскі знішчальнік, пасля чаго пуцін пачаў паважаць турэцкага кіраўніка. Тое ж самае мы назіраем і зараз - рашысты толькі тады пагадзіліся пайсці на саступкі каб разблакаваць украінскія парты для вывазу збожжа, калі Літва заблакавала іх Калінінград.
    Render unto Caesar - Кесарю кесарево!
  • просто оставлю это здесь...
    14.07.2022
    "Выдалена як флуд. - Рэд." (bigpicture.ru)
  • Рэд. - Выдалена як флуд.
    14.07.2022
    адказу з такой фармулёўкай прынамсі на маёй памяці не было шчэ ніколі і нікому

    а што такое флуд? закалябалі вы са сваімі гэтымі інасранымі славечкамі, калі чэсна

    [Калі не падабаецца слова флуд, то лічыце, што выдалілі як афтопік. Гэта значыць як допіс, тэкст якога зусім не датычыць тэмы артыкула. Такое будзем выдаляць і надалей. -- Рэд.]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма4

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Усе навіны →
Усе навіны

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя9

На Тэнэрыфе гіганцкая хваля забрала жыцці трох турыстаў7

Беларусы вывешваюць у інтэрнэт рэквізіты сваіх банкаўскіх картак — усё гэта пад шыльдай каляднай гульні2

Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода20

Мужчына нечакана вылекаваўся ад ВІЧ пасля перасадкі звычайных ствалавых клетак1

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яе некалькі метраў працягнула па асфальце9

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі3

Праз захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі ў Вільні пройдзе пратэст перавозчыкаў— фурамі заставяць цэнтр горада4

Ці не застануцца беларусы сам-насам з Пуціным і чым гатовы дапамагчы Еўрасаюз? Інтэрв'ю з еўракамісарам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма4

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць