У цэнтры Мінска 21 і 23 ліпеня забароняць рух транспарту, бо будуць святкаваць пажарнікі
У цэнтры Мінска сёння ноччу і 23 ліпеня будзе абмежаваны рух. Адпаведнае рашэнне аб змене арганізацыі руху прынята Мінгарвыканкамам. Прычына — горад рыхтуецца да Дня пажарнай службы, падчас якога будзе праводзіцца парад з папярэднімі трэніроўкамі.

21 ліпеня з 3-й да 6-й гадзіны будзе закрыты рух па вуліцах Энгельса і Інтэрнацыянальнай. З 4-й да 6-й гадзіны вуліца Леніна будзе перакрытая ад Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці, праспект Незалежнасці — ад Інтэрнацыянальнай да праспекта Пераможцаў, а праспект Пераможцаў — ад Леніна да Машэрава.
23 ліпеня з 6:30 да 11:00 будзе перакрытая вуліца Энгельса ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай, а Інтэрнацыянальная — паміж вуліцамі Энгельса і Леніна.
З 9:30 да 11:00 у суботу будзе закрытая вуліца Леніна ад Інтэрнацыянальнай да праспекта Пераможцаў, а праспект Пераможцаў — ад Леніна да праспекта Машэрава.
Каментары