У цэнтры Якуцка ў нядзелю адбыўся няўзгоднены з ўладамі асуахай — традыцыйны карагодны кругавы танец якутаў, паведамляе выданне SakhaDay.

На акцыю ў асноўным прыйшлі жанчыны. Пачала асуахай група дзяўчат, якіх падтрымалі старэйшыя жанчыны.
В Якутии самые лучшие девушки, мамы, бабушки pic.twitter.com/EdEiTF8ftT
Паводле звестак выдання, жанчыны выступалі супраць мабілізацыі, гучалі пацыфісцкія лозунгі. Паліцэйскія спачатку ўгаворвалі ўдзельніц акцыі ісці дадому, але потым адышлі ў бок і не перашкаджалі. Пасля асуахая пачалося скандаванне лозунгаў супраць мабілізацыі, і вось тады пачаліся затрыманні.
Каментары
Республика Саха (Якутия) - на 7-м месцы.
на 8-м Масква, на 9-м Санкт-Пецярбург.
цікава - ці застаюцца гэтыя зарплаты ў Якуціі?