Усяго патроху1111

Ці мог выжыць герой Дзі Капрыа з «Тытаніка»? У пытанні пастаўленая кропка

Смерць Джэка ў фінале «Тытаніка» нават праз 25 гадоў не дае спакою многім фанатам фільма. І рэжысёр Джэймс Кэмеран настолькі стаміўся ад абмеркаванняў гэтага моманту, што правёў спецыяльны навуковы эксперымент. Яго вынік — у Джэка не было шанцаў выжыць пасля крушэння карабля, піша «Чэмпіянат».

 

Прыхільнікі фільма былі ўпэўненыя, што герой Леанарда Дзі Капрыа мог умясціцца на дзвярах, і тады яны разам з Роўз у выкананні Кейт Уінслет перажылі б катастрофу. Раней Кэмеран аднекваўся ад пытання, называючы мастацкія прычыны такога рашэння. Аднак зараз ён гатовы даказаць і адваротнае.

Для гэтага Кэмеран і каманда аднавілі дзверы з фільма і ўзялі двух каскадзёраў падобнай масы цела, што былі ў Кейт і Леа на момант здымак «Тытаніка», размясцілі на іх спецыяльныя сэнсары і «пратэставалі» сітуацыю.

І пасля мноства эксперыментаў, адказ быў відавочны: удваіх яны не могуць выжыць. Выжыць мог толькі адзін.

Спецыяльны міні-дакументальны фільм аб гэтым эксперыменце выйдзе ў лютым. Сам Кэмеран адзначае, што да гэтага часу не шкадуе аб рашэнні забіць Джэка.

«Ён павінен быў памерці. Гэта ж «Рамэа і Джульета». Гэты фільм пра каханне, ахвярнасць і смерць. Каханне вымяраецца ахвярнасцю», — сказаў рэжысёр.

Каментары11

  • Альтэрнатыўная канцоўка
    17.12.2022
    Альтэрнатыўная канцоўка: Джэк выжыў бо яго падабраў падводны іншамлянэтны карабель і цяпер ён жыве ў сектары сірыюса, не пасталеў, знайшоў сабе жоначку з іншай плянэты і ў іх 8 дзяцей)))
  • Лео з Тытаника
    17.12.2022
    новодворская, паглядзице таксама, як Вы змянилися за гэтыя гады, ахвигеваць пачнеце больш....)
  • ю
    18.12.2022
    Лео з Тытаника, на жаль
    на вашу  ̶П̶О̶беду
    я бачу
    ў
    с
    ё 

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць