Свет11

У Кітаі на пратэсты выйшлі пенсіянеры

Тысячы пажылых людзей у Кітаі правялі мітынгі супраць скарачэння іх медыцынскіх выплат.

Фота: Andy Wong, AP

Новая рэформа аховы здароўя ў Кітаі выклікала масавыя пратэсты пенсіянераў і людзей, якія ім спачуваюць. Пра гэта 9 лютага паведаміла выданне The Guardian са спасылкай на інфармацыю радыё «Свабодная Азія».

Пратэсты прайшлі ў горадзе Ухані з надзеяй на перагляд гэтай рэформы, якая значна скарачае медыцынскія выплаты пенсіянерам на фоне рэзкага павелічэння затрат на ахову здароўя праз Covid-19.

На відэа з twitter-старонкі радыё «Свабодная Азія» бачна, як незадаволеныя людзі атачаюць паліцэйскую машыну, спяваюць песні і выкрыкваюць розныя лозунгі. На іншых кадрах тысячы мітынгоўцаў падыходзяць да ўрадавага будынка ва Ухані і выказваюць сваю незадаволенасць паліцыі. Некалькі чалавек было затрымана.

«Абрабаваць простых людзей накшталт нас? Чаму б спачатку вас, чыноўнікаў, не абадраць, а вашыя льготы зрэзаць удвая? Гэта недапушчальна», — абураецца адна з пратэстуючых жанчын на відэа за кадрам.

Большасць пратэстоўцаў — гэта былыя работнікі металургічнага завода Уханя і іншых дзяржаўных прадпрыемстваў. Яны распавялі, чаму адкрыта выйшлі пратэставаць.

«Мы патрабуем, каб нашы медыцынскія льготы былі адноўленыя да першапачатковага ўзроўню, які складаў 260 юаняў у месяц (96 беларускіх рублёў). У многіх людзей іх урэзалі да 88 ці 82 юаняў (30—33 бел. руб.)», — паведамілі пратэстоўцы.

Пенсіянеры пагражалі зноў выйсці на вуліцы 15 лютага, калі мясцовыя чыноўнікі не адрэагуюць неадкладна. Улады Уханя спачатку не адрэагавалі на пратэст, але праз дзень пасля мітынгаў заявілі, што медыцынскія выплаты сапраўды паменшаныя, але ў жыхароў будзе лепшае медыцынскае абслугоўванне і яны на гэтым змогуць ашчадзіць.

Усё гэта адбываецца на фоне таго, што цэнтральны ўрад Кітая адмаўляецца ратаваць мясцовыя бюджэты, якія апусцелі з-за палітыкі «нулявога кавіду» старшыні КНР Сі Цзіньпіна, якая ўжо да гэтага выклікала пратэсты.

Чытайце яшчэ:

Польшча закрывае пункт пропуску «Баброўнікі» «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі» 

Кітайская кавідная катастрофа: кітайскія вакцыны слабыя, заходніх Кітай не закупляў 

Улады Турцыі параўналі сілу землятрусу з выбухам 500 атамных бомбаў 

Каментары1

  • Цытата - літаральная вытрымка з якога-небудзь твора ці дакумента.
    12.02.2023
    Чем хуже - тем лучше.

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць