Пастанову аб адмове Турцыі абслугоўваць самалёты з Беларусі і Расіі прыняло Міністэрства мытні і гандлю, паведамляе airporthaber.com. Абмежаванне тычыцца і іх запраўкі.

Турцыя спасылаецца на пагрозу санкцый з боку ЗША — раней турэцкія ўлады атрымалі папераджальныя лісты наконт гэтага ад Мінгандлю Злучаных Штатаў. ЗША лічаць, што палёты на амерыканскіх самалётах Boeing парушаюць іх санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі.
Згаданыя санкцыі акурат і тычацца самалётаў Boeing амерыканскай вытворчасці, якіх у «Белавія» 14.
Пра тое, што ў «чорны спіс» у Турцыі трапілі 170 самалётаў, у тым ліку і тыя, што належаць беларускаму перавозчыку «Белавія», стала вядома ў канцы студзеня. У выніку з 14 сакавіка гэтыя самалёты вымушаныя дазапраўляцца ў Сочы, што ўплывае на час і камфорт падарожжа.
Каментары
P.S. Хутка да дому, savok go home.