Палітзняволенага прадпрымальніка Віктара Ламеку жорстка збівалі пры затрыманні
Сілавікі моцна збілі мужчыну спачатку ў мікрааўтобусе (у тым, што на фота), а затым супрацоўнікі 9-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым у Ламекі вельмі моцна пацярпела нага, паведамляюць праваабаронцы.

Цяпер бізнесмен знаходзіцца ў СІЗА, яму выстаўленае абвінавачанне па крымінальным артыкуле за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі (арт. 367 КК).
Калі прадпрымальнік ужо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла яго маці.
Віктара затрымалі 29 сакавіка.
Падтрымаць Віктара: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Віктар Георгіевіч Ламека.
Чытаць таксама:
У Беразіне адбываюцца затрыманні па палітычных матывах
Удзельнікам велікоднага флэшмобу ў Мінску далі велізарныя штрафы
-
28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві
-
«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць
-
У Добрушы чалавек дабіўся кампенсацыі ад гаспадара аўчаркі, па віне якой ён страціў вока
Каментары