Грамадства1313

Латушка прапанаваў Польшчы прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму

Тэму прызнання рэжыму Лукашэнкі спонсарам тэрарызму намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і старшыня Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка абмяркоўваў са старшынёй камісіі па замежных справах Сейма Польшчы Радаславам Фогелем і дырэктарам Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Янам Маліцкім.

Падчас сустрэчы. Фота: t.me/CabinetBelarus

«Галоўнай мэтай сустрэчы з'яўлялася перадача справаздачы аб злачынствах супраць чалавечнасці, апублікаванай Цэнтрам права і дэмакратыі Justice Hub 26 ліпеня, у падрыхтоўцы якой удзельнічала каманда НАУ», — паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Адна з тэм сустрэчы — разгляд магчымасці прызнання Сеймам Польшчы арганізацый КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі, а рэжыму Лукашэнкі — спонсарам тэрарызму.

На сустрэчы былі прадстаўлены абгрунтаванні, падрыхтаваныя экспертамі НАУ, якія апісваюць тэрарыстычную дзейнасць гэтых арганізацый: міграцыйная вайна супраць Еўрасаюза, прымусовая пасадка самалёта Ryanair, сістэматычныя атакі на грамадзянскае насельніцтва і інш.

«Польскаму боку было прапанавана падтрымаць механізмы прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці», — зазначаецца ў паведамленні. 

«Старшыня камісіі па замежных справах Сейма Польшчы выказаў гатоўнасць абмеркаваць гэтую прапанову з кіраўніцтвам Сейма», — адзначаецца ў рэлізе.

Каментары13

  • Фондэнлян
    28.07.2023
    Гэтая дзяўчына так прагна глядзіць на палякаў, што яны павінны неадкладна прызнаць лукашэнку і спонсарам, і тэрарыстам. Now!
  • Анюта
    28.07.2023
    Почему Латушка отказывается детектор пройти?
  • mikola
    28.07.2023
    Dobra Prapanova ! Zgodzena na use  100% !...Tolki treba nesta rabic z getym ! Treba razbiracca !

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай22

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі: З маскалямі дамоўленасцяў быць не можа53

Прадстаўніца МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі — спроба прыкрыць уласную зламысную дзейнасць1

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс6

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў8

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай22

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць