Улада

Чалы: да канца года дэвальвацыя можа скласці яшчэ 2%

Дэвальвацыя падабралася да адзнакі ў 8%

Дзевяць з паловай месяцаў Нацбанк усімі праўдамі і няпраўдамі ўтрымліваў дэвальвацыю на ўзроўні 5%, пасля чаго жалезная рука трохі саслабілася.

Сёння за адзін дзень рубель дэвальваваўся яшчэ на 1,2%.

Еўра падаражэў на 43 рублі і цяпер каштуе 4179 рублёў. Расійскі рубель за адзін дзень падняўся на 2,57% і цяпер ацэньваецца ў 95,7 рубля. Абедзве валюты абнавілі свае ранейшыя рэкорды. Даляр застаўся на ранейшым узроўні — 2782 рублі.

Такім чынам,

узровень дэвальвацыі падняўся да 7,95%.

Чаму на краіну зноў папаўзла дэвальвацыя? Незалежны фінансіст Сяргей Чалы не бачыць аб’ектыўных прычын для настолькі рэзкага росту валют: «Рэзерваў хапае, ды і грошы Міжнароднага валютнага фонду паступаюць». На яго погляд,

Нацбанк вырашыў давесці да канца года кошык да верхняй дазволенай мяжы — да 1056 рублёў.
Гэта значыцца, што да канца года беларускі рубель прыйдзецца дэвальваваць яшчэ на 2%. Што гэта дасць дзяржаве? «Падобна на тое, што Нацбанк вырашыў схітраваць. На наступны год таксама запланаваны калідор на 10%. Напэўна, яго вырашылі адлічваць роўна ад 1 студзеня 2010 года», — мяркуе эканаміст. Такім чынам, з’явяцца шырэйшыя магчымасці змяняць курсы валют, прытрымліваючыся абяцанняў, — кошык зможа як вярнуцца да ўзроўню пачатку гэтага года, так і аддаліцца ад яго на 20%.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць