Здарэнні11

130 леснікоў тушылі гэтай ноччу маштабны пажар. Гарэлі чатыры з паловай гектары лесу адразу ў дзвюх абласцях

Да месца пажару ў Бялыніцкім лясгасе дзяржлесахова Бярэзінскага і Крупскага раёнаў дабралася куды хутчэй за магілёўцаў. Дзякуючы аператыўнасці іх дзеянняў удалося, наколькі гэта магчыма, мінімізаваць плошчу ўзгарання.

Фота: Mlh.by

Больш за 130 леснікоў тушылі гэтай ноччу лясны пажар у Бялыніцкім лясгасе. На дапамогу магілёўскім калегам прыйшлі два лясгасы Мінскай вобласці: Бярэзінскі і Крупскі. Яны мяжуюць з Магілёўскай вобласцю, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі ў сваім тэлеграм-канале.

Так, Бярэзінскі лясгас накіраваў на тушэнне пажару ў суседзяў 40 чалавек дзяржлесаховы, чатыры пажарныя аўтамабілі, тры трактары з бочкамі, шэсць легкавых аўтамабіляў і нават усюдыход ГТ-МУ.

Крупскі лясгас аказаў аператыўную дапамогу Бялыніцкаму і накіраваў на тушэнне пажару 40 чалавек, тры пажарныя аўтамабілі і два трактары з плугамі.

Папярэдняя плошча ўзгарання ў Эсьманскім лясніцтве склала 3 га. Яшчэ 1,5 га лесу згарэла ў Стараслабодскім лясніцтве Крупскага лясгаса — пажар ахапіў адразу дзве вобласці.

Дзяржлесахова Крупскага лясгаса пасля паведамлення аб узгаранні на тэрыторыі ляснога фонду аператыўна выехала на месца здарэння, ліквідавала агонь на сваёй тэрыторыі і адправілася на дапамогу суседзям. Разам з імі на дапамогу суседзям адправіліся лесапажарныя каманды Бярэзінскага лясгаса, якія да гэтага дапамагалі таксама крупчанам.

Што характэрна: да месца пажару ў Бялыніцкім лясгасе дзяржлесахова Бярэзінскага і Крупскага дабралася куды хутчэй за магілёўцаў. Дзякуючы аператыўнасці іх дзеянняў удалося, наколькі гэта магчыма, мінімізаваць плошчу ўзгарання.

Пры гэтым Бялыніцкім лясгасам на тушэнне ляснога пажару было накіравана 50 службовых асоб дзяржлесаховы, два пажарныя аўтамабілі, адзін трактар з бочкай, дзевяць легкавых аўтамабіляў і таксама ўсюдыход ГТ-МУ.

Карта забароны і абмежаванняў наведванняў лясоў у Беларусі. Чырвоным пазначаныя раёны, дзе цалкам забаронена. Жоўтым, дзе ўведзеныя абмежаванні (нельга заязджаць на машыне). Бялыніцкі і Крупскі раёны пафарбаваныя ў жоўты колер. Карта mlh.by

Каментары1

  • Андрусь
    30.08.2023
    Калі 130 чалавек і столькі тэхнікі тушылі - то мяне дратуюць змрочныя сумневы наконт таго, што там 4,5 гектары згарэла. Мабыць, коску ў лічбе не трэба.  

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай33

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў рэжысёр шоу «Арол і Рэшка»5

Якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў Беларусі найбліжэйшыя пяць гадоў5

Дарадца прэзідэнта Літвы не выключае, што дрон у Беларусь маглі запусціць актывісты3

У Нью-Ёрку пачынаецца працэс над Луіджы Манджоне. Яго абвінавачваюць у забойстве кіраўніка страхавой кампаніі, якое ўсхвалявала ЗША2

Наўроцкі: З маскалямі дамоўленасцяў быць не можа54

Прадстаўніца МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі — спроба прыкрыць уласную зламысную дзейнасць1

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс6

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў9

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай33

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць