Такі гандлёвы брэнд быў зарэгістраваны на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі фірмай «ЛіК».
Такі гандлёвы брэнд быў зарэгістраваны на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі фірмай «ЛіК», што належыць Юрыю Рудніцкіх. На думку прадпрымальніка, новы брэнд павінен карыстацца папулярнасцю ў расійцаў.
Спадар Рудніцкіх не спыніўся на рэгістрацыі новай маркі ў Расіі, а паспрабаваў пачаць прасоўванне яе і ў нашай краіне. Што праўда, у беларускіх уладаў гэтая ідэя ніякага энтузіязму не выклікала.
«Нягледзячы на нормы заканадаўства, якія выразна абмяжоўваюць перыяд, у які заяўнік павінен азнаёміцца з рэакцыяй на свой зварот, ніхто так і не адважыўся прыняць хаця бы нейкае рашэнне, — скардзіцца Ю.Рудніцкіх.
Мы пісалі і ў Савет міністраў, і нават кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта РБ ... І прэзідэнту вашаму мы пісалі. Але адказваюць, дакладней, не адказваюць ўсе тыя ж чыноўнікі. Ні станоўчага, ні адмоўнага адказу не даюць».
Каментары