Грамадства

Пілігрымка ў Росіцу

Сотні вернікаў сабралася 11-12 жніўня ў вёску Росіца на Дрысеншчыне на ўрачыстасьць у гонар блаславёных пакутнікаў Юр’я Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія былі спаленыя жыўцом у 1943 г.

Тады, у часе карнай апэрацыі, немцы забілі каля 1500 мясцовых жыхароў. Немцы папярэдзілі ксяндзоў да пачатку карнай аперацыі, каб яны маглі пакінуць гэты край, але яны не скарысталі з гэтай магчымасьці, бо палічылі, што ў гэты цяжкі час нельга ні ў якім разе пакідаць вернікаў. Фашыстоўцы пачалі зганяць у касьцёл людзей.

Мужныя сьвятары рыхтавалі людзей да сьмерці, спавядаючы іх і ўдзяляючы Сьвятую Камунію. 16 лютага 1943 пакутніцкую сьмерць, разам зь вернікамі, якіх спалілі ў сьвірне каля вёскі, прыняў а.Антоні Ляшчэвіч, на наступны дзень загінуў Юры Кашыра.

Пачынаючы з 1999 году, калі айцы Юры і Антоні былі абвешчаныя Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ блаславёнымі, кожны год адбываецца пілігрымка з Друі.

З 2000 г. пачалі ладзіцца пілігрымкі і з Полацку, адкуль сёлета крочылі каля 80 чалавек. Штогод вернікі, пераважна маладыя, не баючыся цяжкасьцяў далёкага шляху, ідуць да месца пакутніцтва сьвятароў, якія любілі Бога і людзей больш, чым сваё жыцьцё.

Сёлета, 9 жніўня, каля паўсотні пілігрымаў з кс.Міхалам Цьвічкоўскім выправіліся ў Росіцу з Друі. У пілігрымцы ішлі і пяць чалавек з Глыбокага, а таксама некалькі чалавек з Воршы і з іншых гарадоў. Яшчэ каля 30 чалавек з кс.Валянцінам Нарадоўскім далучыліся ў Мёрах.

Амаль што сотню кілямэтраў прайшлі за тры дні, і ўжо вечарам 11 жніўня вернікі былі ў Росіцы. Начавалі ў Мёрах і Верхнядзьвінску, дзе пілігрымаў прынялі на начлег мясцовыя вернікі.

Уначы імшу адпраўляў біскуп Уладзіслаў Блін, тады ж адбылася працэсія са сьвечкамі да месца пакутніцтва, удзень – біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Падчас урачыстасьцяў адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Р. Барадуліна «Рымскі дыпціх», а таксама выступ барда А.Камоцкага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць