Спорт

«Эвертан» даў у Лондане бой «Чэлсі» – 3:3

У матчы 16-га туру англійскай футбольнай прэм’ер-лігі ліверпульскі «Эвертан» згуляў унічыю ў гасцях з «Чэлсі» – 3:3 (Драгба, 8-я, 59-я, Анэлька, 23-я – Чэх, 12-я (аўтагол), Аегбені Якубу, 45-я, Луі Саа, 64-я).

Цікава, што ўжо чацверты запар матч на Стэмфард-Брыдж «Эвертан» гуляе з «Чэлсі» унічыю,

Ды наогул найстарэйшы ліверпульскі клуб абяскроўлены шматлікімі траўмамі: сёння стала вядома, што да канца снежня выбыў абаронца Джозэф Ёба, траўмаваныя Філ Нэвіл, Філ Ягелка, Мікел Артэта, Леон Асман. Віктор Анічэбе.

У розыгрышы англійскай прэм’ер-лігі ліверпульцы засталіся на 15-16-м месцы з «Халам», каманды маюць па 17 балаў, ад зоны вылету іх аддзяляе тры балы.

У чацвер, 17 снежня (22:05) у Ліверпулі ў шостым туры Лігі Еўропы «Эвертан» згуляе з барысаўскім БАТЭ.

«Эвертан» датэрмінова гарантаваў сабе выхад у плей-оф Лігі Еўропы, а БАТЭ страціў шанцы на гэта і цяпер вядзе завочную барацьбу, дзеля прэстыжу, з грэцкім АЕКам за 3-е месца ў групе.

1 кастрычніка ў Мінску падапечныя Дэвіда Моеса выйгралі 2:1, саступаючы пасля першага тайма беларусам 0:1.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць