На аўкцыёне, арганізаваным «БелЮрЗабеспячэннем», зноў будуць спрабаваць прадаць гадзіннікі, якія належаць палітвязню Віктару Бабарыку, заўважыла «Люстэрка». Таргі правядуць 26 кастрычніка.

З малатка прадаюць гадзіннікі Vacheron Constantin і Patek Philippe, абедзве мадэлі не ўдалося рэалізаваць падчас мінулага аўкцыёну.
Для новага аўкцыёну пачатковую цану гадзіннікаў зменшылі. Спачатку Vacheron Constantin хацелі збыць за 39 400 рублёў, а цяпер гэта сума ў 31 520 рублёў. Patek Philippe спярша ацанілі ў 47 500 рублёў, цяпер — 38 000 рублёў.
Маёмасць Віктара Бабарыкі пачалі прадаваць у 2021 годзе. Удалося прадаць арыштаваны аўтамабіль Ford Fiesta, аптычны прыцэл, долі ў статутным капітале трох кампаній («Прыватлізінг», «Прававы дыялог» і «Сістэмы апрацоўкі інфармацыі») і сем наручных хранометраў.
Пра лёс самога Бабарыкі няма дакладнай інфармацыі ад вясны, паводле той інфармацыі, якая праточваецца рознымі шляхамі, ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Каментары
памятаеце, што ён адказаў? што хоча трапіць у школьныя падручнікі па гісторыі.. ну вось і.. трапіў у гісторыю