Грамадства

«Мінаваньне» ўправы БНФ — дурыкі РНЕ ці палітычная гульня?

Сёньня раніцай, калі сакратарка ўправы партыі БНФ прыйшла на працу, яна заўважыла на дзьвярах нейкае прыстасаваньне, побач зь якім была налепленая папера з подпісам «РНЕ». Сакратарка патэлефанавала ў міліцыю, і тая выклікалі сапёраў.

Сёньня раніцай, калі сакратарка ўправы партыі БНФ прыйшла на працу, яна заўважыла на дзьвярах нейкае прыстасаваньне, побач зь якім была налепленая папера з подпісам «РНЕ». Сакратарка патэлефанавала ў міліцыю, і тая выклікалі сапёраў.

Сапёры, якіх выклікалі супрацоўнікі міліцыі Савецкага РУУС, сарвалі прыстасаваньне, прымацаванае да дзьвярэй управы партыі БНФ. Высьвятлілася, што гэта быў муляж выбуховага прыстасаваньня. Сапёры паведамілі «Свабодзе», што яно вельмі падобнае на сапраўднае заводзкай вытворчасьці. Гэта цёмназялены мэталічны кантэйнер, на днішчы намяляваная свастыка — калаварот. Гэта эмблема незарэгістраванай арганізацыі РНЕ — Рускага нацыянальнага адзінства.

Экспэрт-крыміналіст Аляксандар Шаханаў з Савецкага РУУС паведаміў Свабодзе, што супрацоўнікі лябараторыі зрабілі агляд месца здарэньня, і пазьней будзе вывучанае прыстасаваньне, якое нагадвае выбуховае, а таксама зьнятыя адбіткі пальцаў.

Невядомыя выпэцкалі дзьверы і вокны управы партыі БНФ чорнай смалой, якую можна знайсьці на будаўнічых пляцоўках і таксама на ўчастках, дзе вядуцца дарожныя работы, канстатуюць экспэрты.

У 2000 годзе супрацоўнікі Савецкага адзелу міліцыі затрымлівалі дзесяткі сяброў прафашыстоўскай арганізацыі РНЕ, здымалі адбіткі пальцаў і фатаграфавалі іх для картатэкі. Крыміналіст паведаміў Свабодзе, што, калі гэта зрабіў нехта з тых людзней, якіх затрымлівалі раней, то высьвятліць іх асобы будзе проста. Намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што сёньняшняе здарэньне можа быць пачаткам кампаніі за пазбаўленьне партыі офісу ў цэнтры гораду. Гэта адзіны партыйны офіс з вялікай плошчай, які захаваўся ў партыі яшчэ ад 1993 году.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?1

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах21

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?1

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць