Культура1010

«Мы тусілі на Кастрычніцкай і не звярталі ўвагі на тое, што адбывалася ў засценках КДБ». Былы камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў выдаў кнігу пра сваё зняволенне

«Мы павінны засведчыць усе злачынствы пасля выбараў 2020 года. Калі б да 2020-га гэта рабілася своечасова, то, цалкам імаверна, атрымалася б пазбегнуць такога ўзроўню гвалту, пакалечаных лёсаў і горкіх слёз», — напісаў Аляксандр Дземідовіч.

Аляксандр Дземідовіч

Былы камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў Аляксандр Дземідовіч выдаў кнігу «Жизнь несостояшегося «химика».

«Я заўсёды хацеў пісаць. Падспудна. Асабліва не спадзеючыся, што з гэтага выйдзе нешта талковае. Але стала атрымлівацца. Спачатку графаманскія артыкулы. Потым лепш. З'явіўся ўласны стыль. Я заўсёды любіў гэты стан «прыходу», калі нібы сядзіш за ткацкім станком і фарміруеш са сваіх думак цікавыя слоўныя патэрны.

Непрыкметна для сябе я стаў калумністам глянцавых часопісаў, блогерам партала маркетынгавай супольнасці. Гэта быў тлусты і бесклапотны час з 2008 па 2018 год.

Аслепленыя кансьюмерызмам і парокамі, мы не заўважалі, што ў рэчаіснасці адбываецца ў нашай краіне. Было вельмі зручна жыць у цэнтры Мінска, тусіць на Кастрычніцкай і не звяртаць увагі на тое, што адбываецца ў засценках КДБ усяго за некалькі сотняў метраў ад цябе. 

Хвала нябёсам, мы пачалі бачыць! Цяпер я ў бяспецы. І калі мяне пытаюцца, навошта я адважыўся на напісанне дзённіка, ці не мазахіст я, раз гатовы зноў апускацца ў гэтыя перажыванні, у мяне толькі адзін адказ: мы павінны засведчыць усе злачынствы пасля выбараў 2020 года. Калі б да 2020-га гэта рабілася своечасова, то, цалкам імаверна, атрымалася б пазбегнуць такога ўзроўню гвалту, пакалечаных лёсаў і горкіх слёз», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», каштуе 24,90 злотых (5,4 еўра) + дастаўка: у Польшчы 13,99 злотых, кур'ерам 16,99. У Літву дастаўка каштуе 62,99 злотых (13,85 еўра)

Кнігу можна замовіць тут

Аляксандр Дземідовіч — былы камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў, які раней супрацоўнічаў з Tut.by. Быў затрыманы 25 мая 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, але пасля іх ён на волю не выйшаў, бо была заведзена крымінальная справа па арт.342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аляксандр быў змешчаны ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску.

22 жніўня 2022 года яму прысудзілі два з паловай гады «хіміі» і вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбыцця пакарання. Аляксандр выехаў з Беларусі.

Каментары10

  • ром
    01.11.2023
    А ваявать бы ен пайшоу кали што?? Думаю не! И я б не пайшоу … таму не нам гаварыть што было правильна, а што не..
  • Кася
    01.11.2023
    ...не мы, а вы...
    Але насамрэч радая, што Аляксандр у бяспецы!
  • Алька
    01.11.2023
    Жора, канешне, трэба граміць Бабарыку, бо ён катаваў беларусаў пасля Плошчы-2006, і асабліва Дзіянава (дзе ён цяпер, піша для рускага міру яшчэ?). Варты разгрому

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю8

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю8

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць